Статыстычны ансамбль

Статыстычны ансамбль фізічнай сістэмы — набор разнастайных станаў дадзенай сістэмы, якія адпавядаюць вызначаным крытэрыям. З'яўляецца асноўным паняццем статыстычнай фізікі[1].

Прыкладамі статыстычнага ансамбля з'яўляюцца:

  • мікракананічны ансамбль, які апісвае станы сістэмы з зададзенымі (пастаяннымі) энергіяй, імпульсам і момантам імпульсу сістэмы;
  • кананічны ансамбль, які апісвае станы сістэмы з пастаяннай колькасцю часціц;
  • вялікі кананічны ансамбль, які апісвае станы сістэмы з пераменнай колькасцю часціц (і з зададзеным хімічным патэнцыялам);
  • адкрыты статыстычны ансамбль, які апісвае станы сістэмы з пераменнай колькасцю часціц (з зададзеным хімічным патэнцыялам) і з правільным улікам паверхневых членаў;
  • ізатэрмічна-ізабарычны ансамбль;
  • нераўнаважныя (квазіраўнаважныя) статыстычныя ансамблі.

Фізічны сэнс набывае функцыя размеркавання сістэмы па статыстычнаму ансамблю, г.зн. размеркаванне верагоднасці сістэмы знаходзіцца ў тым ці іншым фізічным стане. Звычайна разглядаюцца раўнаважкія размеркаванні, якія апісваюць фізічныя сістэмы, якія знаходзяцца ў тэрмадынамічнай раўнавазе з навакольным асяроддзем. У агульным выпадку любая фізічная сістэма можа знаходзіцца ў нераўнаважным стане.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

СпасылкіПравіць