Стафан Мікалай Браніцкі

ваявода падляшскі

Стафан Мікалай Браніцкі (польск.: Stefan Mikołaj Branicki; ? — 1709) — польскі дзяржаўны дзеяч.

Стафан Мікалай Браніцкі
Грыф
Грыф
ваявода падляшскі
1699 — 1709
пасол на Сойм Рэчы Паспалітай[d]
12-ы стольнік вялікі каронны[d]
9 красавіка 1685 — 1699
Папярэднік Аляксандр Паляноўскі[d]
Пераемнік Канстанцін Зефірын Вапоўскі[d]
староста бранскі[d]
з 1683
староста ратненскі[d]
староста кросненскі[d]
з 1673
староста бельскі[d]
староста стапніцкі[d]
Нараджэнне 1640
Смерць 1709[1][2]
Месца пахавання
Род Браніцкія
Бацька Ян Клеменс Браніцкі
Маці Аляксандра Катажына з Чарнецкіх[d]
Жонка Кацярына Схаластыка з Сапегаў[d][3]
Дзеці Ян Клеменс Браніцкі, Крысціна з Браніцкіх[d][4] і Urszula Branicka[d]

Біяграфія

правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Браніцкіх герба «Грыф». Нарадзіўся ў сям’і Яна Клеменса[5] і Аляксандры Катажыны з Чарнецкіх.

Скончыў езуіцкі калегіум у Варшаве. Стольнік каронны (1688), ваявода падляшскі (1703)[5].

Ажаніўся ў 1687 годзе з Катажынай Схаластыкай Сапега, дачкой Казіміра Сапегі, вялікага гетмана літоўскага, зрабіўшыся надзейным і верным саюзнікам дому Сапегаў; падтрымліваў Станіслава Ляшчынскага і шведаў. За гэта саксонскія войскі Аўгуста II у 1703 годзе спустошылі яго падляшскія і літоўскія маёнткі (Тыкоцін, Беласток і інш.). У 1704—1708 гадах у эміграцыі. У пасаг жонка ўнесла яму значны маёнтак Рось у Ваўкавыскім павеце[5].

Сям’я

правіць

З Катажынай Схаластыкай Сапега, дачкой Казіміра Сапегі, вялікага гетмана літоўскага, меў сына Яна Клеменса і 4 дачок[5].

Зноскі

  1. Stefan Mikołaj Branicki // NUKAT — 2002.
  2. Stefan Mikołaj Branicki // MAK
  3. Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 66. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  4. Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 67. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  5. а б в г Браніцкія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць