Стаўбцоўскі павет
Стаўбцоўскі павет – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў 1921 – 1940 гг. у Навагрудскім ваяводстве Польшчы, у 1939 – 1940 гг. у БССР. Цэнтр – мястэчка Стоўбцы. Утвораны ў канцы 1920 г. на частцы тэрыторыі былога Мінскага павета, акупіраванай польскімі войскамі. Уключаў 7 гмін:
Стаўбцоўскі павет | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 12 снежня 1920 |
Дата скасавання | 15 студзеня 1940 |
З 4 лютага 1921 г. у Навагрудскім ваяводстве. У 1923 г. уключаў 8 гмін:
- Валмянскую,
- Засульскую,
- Івянецкую,
- Навасвержанскую,
- Пяршайскую,
- Ракаўскую,
- Рубяжэвіцкую,
- Стаўбцоўскую.
13 студзеня 1926 г. Валмянская, Івянецкая і Пяршайская гміны перададзены ў Валожынскі павет; да Стаўбцоўскага павета далучаны Дзераноўская, Жухавіцкая, Мірская, Ярэміцкая, 20 мая 1930 г. Налібоцкая гміна з суседніх паветаў.
У верасні 1939 г. павет заняты Чырвонай Арміяй, з 14 лістапада 1939 г. у БССР, з 4 снежня ў Баранавіцкай вобласці. 15 студзеня 1940 г. павет скасаваны, яго тэрыторыя падзелена паміж Івянецкім, Мірскім і Стаўбцоўскім раёнамі.