Стаўрапольскі край
Стаўрапольскі край — суб’ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны на поўдні еўрапейскай часткі краіны. Мяжуе з Калмыкіяй, Краснадарскім краем, Дагестанам, Чачэнскай рэспублікай, Растоўскай вобласцю, Карачаева-Чаркесіяй і Кабардзіна-Балкарыяй.
Стаўрапольскі край | |||||
---|---|---|---|---|---|
руск.: Ставропольский край | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 13 лютага 1924[4] | ||||
Кіраўнік | Уладзімір Уладзіміраў[d] | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Часавы пояс | MSD і Еўропа/Масква[d][2] | ||||
Код ISO 3166-2 | RU-STA | ||||
Тэлефонны код | 865 і 879 | ||||
Код аўтам. нумароў | 26 і 126 | ||||
Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Утвораны 13 лютага 1924 пад назвай Паўднёва-ўсходняя вобласць. З 16 кастрычніка 1924 меў назву Паўночна-Каўказскі край, з 17 сакавіка 1937 — Арджанікідзаўскі край, з 12 студзеня 1943 — Стаўрапольскі край.
Геаграфія
правіцьКрай размешчаны ў цэнтральнай частцы Перадкаўказзя і на паўночным схіле Вялікага Каўказа.
Карысныя выкапні — прыродны газ, нафта, поліметалы, будаўнічыя матэрыялы. Найбольш вядомыя радовішчы: газу — Сенгілееўскае і Поўнача-Стаўрапольска-Пелагіядзінскае; нафты — Праскавейскае. Вялікая частка тэрыторыі Стаўрапольскага края занята Стаўрапольскім узвышшам, якое пераходзіць на ўсходзе ў Церска-Кумскую нізіну. На поўначы ўзвышша зліваецца з Кума-Маныцкай упадзінай. У паласе перадгор’яў вылучаецца курортны раён Каўказскіх Мінеральных Вод з горамі-лакалітамі, вышынёй да 1401 (г. Бештау).
Асноўныя рэкі — Кубань, Кума з Падкумкам, Золкай і інш. Азёраў няшмат: Тамбуканскае возера (з запасамі лячэбнай гразі), частка возера Маныч-Гудзіла, возера Цаган-Хаг і інш.
Стаўрапольскі край размешчаны, пераважна, у стэпавай і паўпустыннай зонах. Глебы галоўным чынам чарназёмныя і каштанавыя. Пераважаюць разнатраўна-злакавыя і злакавыя стэпы, на ўсходзе і паўночным усходзе — палынова-злакавая расліннасць з саланцамі і саланчакамі. Стэпы пераважна разараны. На высокіх участках Стаўрапольскага ўзвышша — масівы шыракалістых дубова-грабавых лясоў (участкі лесастэпу). У стэпы ёсць грызуны (байбакі, палёўкі, хамякі, тушканчыкі і інш.), сустракаюцца вушасты вожык, ласка, лісіца, воўк. У плаўнях Кумы — чаротавы кот і дзік. На азёрах і балотах шмат вадаплаўнай птушкі.
Прамысловасць
правіцьАсноўныя галіны прамысловасці — машынабудаванне (электратэхнічнае абсталяванне, станкі, прыборы, аўтакраны, аўтапрычэпы), харчовая, лёгкая, здабыча нафты і газу, хімічная (мінеральныя ўгнаенні), электраэнергетычная, будаўнічых матэрыялаў, мэблевая.
Сельская гаспадарка спецыялізуецца на вырошчванні збожжа і сланечнікаў, вядучая роля ў жывёлагадоўлі належыць скатагадоўлі, танкаруннай авечкагадоўлі. Шырока развіта садоўніцтва, вінаградарства, птушкагадоўля, свінагадоўля, пчалярства.
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва — 2718,0 тыс. чалавек (2005, 2735,1 тыс. у 2002), шчыльнасць насельніцтва 40,9 чал./км², удзельная вага гарадскога насельніцтва 56,2 %. Большасць насельніцтва края складаюць рускія — 81,6 %. Традыцыйна вялікія этнічныя суполкі армян (5,5 %), украінцаў (1,7 %) і грэкаў (1,2). У апошнія дзесяцігоддзі ўзрасла колькасць дагестанскіх народаў, асабліва даргінцаў — 1,5 %. Нагайцы і туркмены, якія пражываюць на ўсходзе і паўночным усходзе, з’яўляюцца нашчадкамі качавога насельніцтва края да славянскага засялення. Для перадгорных раёнаў тое ж можна сказаць пра асецінаў, адыгейскіх народах і абазінах.
Адміністрацыйны падзел
правіцьУ склад края ўваходзяць 26 раёнаў, 10 гарадоў краявога падпарадкавання, 10 гарадоў раённага падпарадкавання, 18 рабочых і курортных пасёлкаў. Найбуйнейшыя гарады Стаўрапаль, Пяцігорск, Нявіннамыск, Кіславодск.
Вядомыя асобы
правіць- Уладзімір Іванавіч Шаўчэнка (1906—?) — беларускі гісторык.
Зноскі
- ↑ АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
- ↑ https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/europe
- ↑ Шахрай С. М., Алексеев С. С., Собчак А. А. и др. Конституция Российской Федерации // Российская газета — Россия: 1993. — Т. 102. — С. 102. — ISSN 1606-5484; 1560-0823 Праверана 3 кастрычніка 2016.
- ↑ http://nozdr.ru/data/media/biblio/enc/bse/БСЭ,%203-е%20изд,%20(1969-1981)%2030%20томов/БСЭ%20т.24%20(1976)%20кн.1.%20Собаки%20-Струна.pdf
Літаратура
правіць- Корзун В. М. Стаўрапо́льскі край // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 179—180. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Ставропо́льский край / Лисунов В. И. // Т. 24А. Собаки — Струна. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 394—396. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- География России / Главный редактор А. П. Горкин. — М.: Большая Российская энциклопедия, 1998. (руск.)
- Ставропольский край // Словарь современных географических названий : (ru) / Рус. геогр. о-во. Моск. центр; Под общ. ред. акад. В. М. Котлякова. Институт географии РАН. — Екатеринбург : У-Фактория, 2006. (руск.)