Стомець
Стомець (руск.: Стометь), Стомяць — рака ў Пачынкаўскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Самы буйны прыток Асцёра[1].
Стомець | |
---|---|
руск. Стометь | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 61 км |
Басейн | 587 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | в. Забор’е |
• Вышыня | 235 м |
• Каардынаты | 54°11′15″ пн. ш. 32°53′31″ у. д.HGЯO |
Вусце | Асцёр |
• Месцазнаходжанне | в. Печкуры |
• Вышыня | 171 м |
• Каардынаты | 54°03′58″ пн. ш. 32°37′24″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Асцёр → Сож → Дняпро |
Краіна | |
Рэгіён | Смаленская вобласць |
Раён | Пачынкаўскі раён |
Код у ДВР | 04010000512105000012250 |
— выток, — вусце |
Назва
правіцьНазва Стомяць балцкага паходжання.
Корань Stam- як у прускім тапоніме Stamen (з пазнейшым нямецкім канчаткам множнага ліку -en)[2].
Корань звязаны з літоўскімі дзеясловамі з семантыкай ускладненага руху: stamenti «уцісквацца; імкнуцца, прарывацца; лезці», stamalinėti «бадзяцца; хадзіць гайдаючыся».
Назва матываваная асаблівасцю цячэння ракі.
Корань пашыраны пашыральнікам -int-, як і ў азёрных назвах Вісяты (< *Veisintas[3]), Дрывяты (< *Druvintas[4]). Ён таксама ў літоўскіх гідронімах тыпу Gamanta, Laukantė, Ušantė[5].
Характарыстыка
правіцьДаўжыня 61 км, плошча басейна 587 кв. км. Бярэ пачатак каля в. Забор’е на паўночна-заходняй ускраіне Якімавіцкага ўзвышша.
Упадае ў р. Асцёр ля в. Печкуры. Асноўныя прытокі прымае ў вярхоўі і справа: Бялічок, Стамятка, Чэпянка, Гарспія (Гасто). Мае ярка выяўленую пойму са старыцамі.
Рака перасякае аўтадарогі 66Н1411 66Н1413 66Н1415 66Н1418 66К33 66К35 і Р120.
На рацэ стаяць вёскі: Зарэчча, Пятае, Беражок, Богаўка, Гута, Наваселле, Стамятка, Льнозавод, Шанталава, Хатулеўка, Тарчылаўка, Думанічы, Краснае Знамя, Тросціна, Печкуры.
Крыніцы
правіць- ↑ Стометь. Энциклопедия Смоленской области
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 209.
- ↑ K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. С. 546.
- ↑ H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 55.
- ↑ P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 4. Vilnius, 1998. C. 879—944.