Стоўні (індзейцы)

(Пасля перасылкі з Стоўні, індзейцы)

Стоўні (англ.: Stoney; саманазва: Îyârhe Nakȟóda) — індзейскі народ, карэнныя жыхары Канады. Агульная колькасць (2017 г.) — 4400 чал.[1]

Стоўні
Îyârhe Nakȟóda
Фота 1930 г.
Агульная колькасць 4400
Рэгіёны пражывання  Канада
Мова стоўні
Рэлігія анімізм, шаманізм, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы іншыя сіў

Паводле сцверджання саміх стоўні, яны, а таксама асінібойн вылучыліся з гурту астатніх сіў да кантактаў з еўрапейцамі. Абодва народы карыстаюцца агульнай саманазвай накота. Пад уплывам пашырэння футравага гандлю іх продкі рухаліся на захад уздоўж ракі Саскачэван і ў выніку дасягнулі Скалістых гор.

Каля 1790 г. адбыўся падзел паміж стоўні і асінібойн. Стоўні ўпадабалі лясную зону ўсходніх схілаў гор, дзе займаліся паляваннем і здабычай футра.

У сярэдзіне XIX ст. стоўні трапілі пад уплыў пратэстанцкіх місіянераў. У 1876 г. частка стоўні падпісала дагавор аб узаемным прызнанні з брытанскімі ўладамі Канады. У 1877 г. разам з чарнаногімі мірнае пагадненне з Канадай падпісалі ўсе правадыры гэтага народа. Паводле дагавораў на працягу 18761948 гг. былі створаны тры рэзервацыі.

У нашы дні ў Канадзе стоўні афіцыйна прызнаюцца «першаснай нацыяй». Асноўныя сучасныя заняткі — сельская гаспадарка, паляванне, рыбалоўства, абслугоўванне турыстаў. Для культуры канадскіх стоўні характэрна добрае захаванне роднай гутарковай мовы, сакральнага танцавальнага мастацтва і апора на спецыфічны лад жыцця ў вялікай пашыранай сям’і.

Зноскі

Літаратура правіць