Стражавіцкія манетна-рэчавыя скарбы
Стражэ́віцкія мане́тна-рэ́чавыя ска́рбы[1][2] — скарбы, знойдзеныя ў 1898 і 1903 гадах каля вёскі Стражавічы (Чашніцкі раён Віцебскай вобласці, Беларусь).
Скарб 1898 года
правіцьСкладаўся з 507 манет (цэлых і іх кавалкаў), 5 падобных на манеты пласцінак, 9 трохгранных зліткаў, 5 зліткаў у выглядзе плітак і вузкай пласціны, сагнутых у кольца, 11 кавалкаў пласціны і кавалак сярэбранага пазалочанага гузіка, 3 паясных бляшак, галоўкі ад шпількі, матка і 11 кавалках сярэбранага дроту, 4 кавалкаў чатырохграннага дроту, 5 дробных кавалкаў серабра, 11 кавалкаў сярэбранай бляхі, абрубка злітка[2]. Агульная маса скарбу складала 781 г, манетнай часткі — 527 г. У манетнай частцы 48 куфінскіх манет 916/917—995 гадоў, 159 заходне-еўрапейскіх дэнарыяў X — першай паловы XI стагоддзя, 9 манетападобных пласцінак[2]. Скарб быў ухаваны каля 1040 года.
Даследаваўся скарб у Археалагічнай камісіі ў Санкт-Пецярбургу. Пасля гэтага кавалкі манет былі пераплаўлены, астатняя частка перададзена музею Магілёўскага губернскага статыстычнага камітэта[2].
Скарб 1903 года
правіцьСкладаўся з 2 цэлых і 4 кавалкаў сярэбраных зліткаў, 4 фрагментаў сярэбранай шыйнай грыўні, скручанага сярэбранага дроту, нанізаных на кручанае сярэбранае кольца залатога злітка з адтулінай і 2 залатых кольцаў з дроту[2]. Агульная маса рэчавай часткі складала 461,01 г.
Манетная частка скарбу складалася з 46 куфінскіх і 273 (у тым ліку 6 абломкаў[2]) заходне-еўрапейскіх манет. У ёй былі дэнарыі Англіі (X — першая палова XI стагоддзя, 53 экзэмпляры), Даніі (канец X — першая палова XI стагоддзя, 10 экзэмпляраў), Германіі (канец X — першая палова XI стагоддзя, 72 экзэмпляры) і манеты, якія дрэнна захаваліся (130 экзэмпляраў)[2]. Скарб быў ухаваны каля 1015 года.
У 1904 годзе скарб быў перададзены ў Археалагічную камісію ў Санкт-Пецярбург. Пасля вывучэння яго частка (залаты злітак, 1 кольца, 11 абломкаў серабра, 6 куфінскіх манет) была перададзены ў Эрмітаж[2]. Астатняя частка скарбу была перададзена ў музей Магілёўскага губернскага статыстычнага камітэта і музей Варшаўскага ўніверсітэта, дзе была страчана ў час Другой сусветнай вайны[2].
Зноскі
Літаратура
правіць- Стражэ́віцкія мане́тна-рэ́чавыя ска́рбы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 193. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Шаміль Бекцінееў. Стражэ́віцкія мане́тна-рэ́чавыя ска́рбы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 427—427. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Бекцінееў Ш. І. Стражавіцкія манетна-рэчавыя скарбы // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2: Л—Я. — С. 321–323. — 464 с. — ISBN 978-985-11-0549-2.