Стражнік вялікі літоўскі

Стражнік вялікі літоўскі (па-лацінску exeubiarum vel vigiliarum praefectus) — ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім, абавязкам якога было ў час знаходжання караля ў войску кіраваць пярэдняй стражай і загадваць каравулам у час пастояў.

Пасада заснавана ў 1635 годзе вялікім князем Уладзіславам Вазам. Падобныя функцыі ў дачыненні да павятовага паспалітага рушэння мелі павятовыя стражнікі.

Спіс вялікіх стражнікаў літоўскіх правіць

Дата прыняцця
пасады
Дата складання
пасады
альбо смерці
Асоба Выява Заўвагі
Вялікія стражнікі літоўскія
10 сакавіка
1636
1656 Рыгор Мірскі
(Grzegorz Mirski)
  Пазбаўлены пасады за падтрымку Кейданскай уніі
8 красавіка
1656
1668 Уладзіслаў Юрый Халецкі
(Władysław Jerzy Chalecki)
  Памёр
8 лютага
1668
22 кастрычніка
1668
Міхал Леан Абуховіч
(Michał Leon Obuchowicz)
  Памёр
29 верасня
1669
студзень 1676 Баніфацы Тэафіл Пац
(Bonifacy Teofil Pac)
  Паступіў на вялікага абознага літоўскага
3 лютага
1676
13 красавіка
1692
Самуэль Кміціч
(Samuel Kmicic)
  Памёр
20 мая
1692
25 чэрвеня
1698
Міхал Юзаф Сапега
(Michał Józef Sapieha)
  Паступіў на польнага пісара літоўскага
10 ліпеня
1698
1703 Людвік Канстанцін Пацей
(Ludwik Konstanty Pociej)
  Паступіў на вялікага падскарбія літоўскага
27 лістапада
1703
26 кастрычніка
1710
Казімір Заранак-Гарбоўскі
(Kazimierz Zaranek-Horbowski)
  Паступіў на жамойцкага старосту
1708 1709 Казімір Крышпін-Кіршэнштэйн
(Kazimierz Kryszpin-Kirszensztein)
  Прызначаны Станіславам Ляшчынскім
1710 25 мая
1729
Станіслаў Уладзіслаў Патоцкі
(Stanisław Władysław Potocki)
  Паступіў на белзскага ваяводу
4 чэрвеня
1729
1748 Антоні Пацей
(Antoni Pociej)
  Адмовіўся ад пасады
26 лістапада
1748
студзень 1771 Людвік Пацей
(Ludwik Pociej)
  Пляменнік папярэдняга.
Памёр
7 студзеня
1771
14 ліпеня
1774
Леанард Пацей
(Leonard Pociej)
  Брат папярэдняга.
Памёр
1774 22 чэрвеня
1776
Антоні Ануфрый Гелгуд
(Antoni Onufry Giełgud)
  Паступіў на жамойцкага кашталяна
14 ліпеня
1776
1789 Юзаф Юдзіцкі
(Józef Judycki)
  Адмовіўся ад пасады
23 снежня
1789
1793 Ігнацы Гелгуд
(Ignacy Giełgud)
  Адмовіўся ад пасады
1793 1795 Людвік Гелгуд
(Ludwik Giełgud)
  Брат папярэдняга.
Склаў паўнамоцтвы ў сувязі са спыненнем існавання Рэчы Паспалітай

Глядзіце таксама правіць

Літаратура правіць