Страж крэсова
грамадска-палітычная арганізацыя
Страж крэсо́ва[1] ці Таварыства стражы крэсовай[1] (польск.: Straż Kresowa, Towarzystwo Straży Kresowej) — грамадска-палітычная арганізацыя ў 1920-я гады, створаная з мэтай абароны польскіх інтарэсаў на т. зв. «усходніх крэсах».
Гісторыя
правіцьУтворана ў лютым 1918 года[1]. Ставіла сваёй мэтай адраджэнне польскага грамадскага, палітычнага, гаспадарчага і культурнага жыцця на тэрыторыі т. зв. «усходніх крэсаў» праз стварэнне на месцах польскіх грамадска-гаспадарчых арганізацый. Падвяргалася вострай крытыцы з боку беларускіх нацыянальных арганізацый як сродак правядзення ўрадавай палітыкі палянізацыі. У 1921—1922 гадах дзейнасць арганізацыі паступова заняпала[1]. Канчаткова спыніла існаванне ў 1927 годзе (афіцыйна не была скасавана)[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д БелЭн 2002.
- ↑ «Зорка», газета на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- ↑ Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — С. 453. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
Літаратура
правіць- Чарнякевіч А. М. Стра́ж крэсова, Таварыства стражы крэсовай // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 192—193. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах / У. Ляхоўскі, У. Міхнюк, А. Гесь. — 2–ое выд., дапрац. — 2006. — 400 с. — (Матар’ялы да беларускай гісторыі).