Стракачы
Стракачы[1] (Cleridae) — сямейства насякомых з атрада цвердакрылыя.
Стракачы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() Стракач мурашыны (Thanasimus formicarius) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Cleridae Latreille, 1802 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
АпісаннеПравіць
Яркія прыгожыя жукі з стракатай афарбоўкай (стракач пчаліны, або пчалажук звычайны). Даўжыня цела 3—24 мм. Дарослых насякомых можна сустрэць на кветках парасонавых і складанакветных раслін.
РаспаўсюджаннеПравіць
Жукі-стракачы выяўленыя ў Амерыцы, Афрыцы, Еўропе, Азіі і ў Аўстраліі. Усяго ў свеце вядома каля 3500 відаў. У Паўночнай Амерыцы каля 500 відаў. На тэрыторыі Беларусі 8 відаў, часцей трапляюцца стракач мурашыны, або мурашка-жук (Thanasimus formicarius), і стракач пчаліны, або пчалажук звычайны (Trichodes apiarius).
Зноскі
- ↑ Стракачы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 194. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
ЛітаратураПравіць
- Kolibáč, J. 1997(1996): Classification of the subfamilies of Cleridae (Coleoptera: Cleroidea). Acta Musei Moraviae, scientiae naturales (Brno), 81: 307—361.