Стральба на філасофскім факультэце Карлавага ўніверсітэта
21 снежня 2023 года адбылася ўзброеная атака на філасоўскі факультэт Карлава ўніверсітэта ў Празе. Інцыдэнт стаў пятым і найбуйнейшым масавым забойствам у сучаснай гісторыі Чэхіі з ужываннем агнястрэльнай зброі[1]. Гэта таксама самы смяротны масавы расстрэл у Еўропе пасля тэракту ў Парыжы ў лістападзе 2015 года[2].
Стральба на філасофскім факультэце Карлавага ўніверсітэта | |
---|---|
Месца нападу |
г. Прага, плошча Яна Палаха, дом 1/2 |
Дата |
21 снежня 2023 |
Спосаб нападу | масавы расстрэл |
Загінулыя | 14 (без уліку нападніка) |
Параненыя | 25 |
Тэрарысты | Давід Козак |
У сувязі з трагедыяй урад Чэшскай Рэспублікі абвясціў 23 снежня днём жалобы[3].
Абставіны нападу
правіцьДнём 21 снежня 2023 года паліцыя абвясціла ў вышук 24-гадовага мужчыну, які, як мяркуецца, здзейсніў забойства ў вёсцы ў раёне Кладна. Супрацоўнікі паліцыі мелі інфармацыю, што ён збіраецца прыехаць на лекцыю ў будынак Карлавага ўніверсітэта, але памылкова лічылі, што гаворка ідзе пра будынак на вуліцы Цэлетна (дом 559/14), тады як ён накіроўваўся да корпуса філасофскага факультэта на плошчы Яна Палаха (дом 1/2). Паліцыянты прыбылі на Цэлетна і хутка эвакуіравалі студэнтаў і супрацоўнікаў. У гэты час зламыснік увайшоў у будынак філасофскага факультэта, дзе падняўся на дах і адкрыў агонь па людзях, якія знаходзіліся на плошчы. Першы званок у паліцыю з паведамленнем аб стральбе паступіў у 14:59 (CET)[4].
Неўзабаве да месца здарэння прыбылі супрацоўнікі ўсіх сілавых структур горада, якія прыступілі да эвакуацыі будынка, ачапілі плошчу і прылеглыя да яе вуліцы і зачынілі станцыю метро «Старамесцка»[5][6]. Па даных тэлеканала TV Nova, паліцыянты выкрыквалі абразы ў адрас нападніка, каб адцягнуць яго ўвагу ад ахвяр, якія спрабавалі эвакуявацца[7]. Праз гадзіну паліцыя пацвердзіла, што нападнік нейтралізаваны[8].
Загінулыя і пацярпелыя
правіцьВыступаючы ўвечары пасля здарэння на прэс-канферэнцыі, кіраўнік паліцыі Чэхіі заявіў, што ў выніку стральбы агулам загінулі 15 чалавек, 25 пацярпелі, з іх 10 атрымалі цяжкія раненні[9].
Раніцай наступнага дня міністр унутраных спраў Віт Ракушан заявіў, што паліцыі вядомыя асобы ўсіх пятнаццаці загінулых і што адным з іх з’яўляецца сам нападнік. Сярод 25 параненых было трое замежнікаў[10] (адзін грамадзянін Нідэрландаў і двое грамадзян ААЭ).
Адной з ахвяр стала Ленка Глаўкова — кіраўнік Інстытута музычных навук філасофскага факультэта Карлава ўніверсітэта, член Кембрыджскай навуковай асацыяцыі «Еўрапейская акадэмія», якая займалася даследаваннем сярэднявечнай і ранняй музыкі Новага часу, а таксама выкладала гісторыю музыкі на факультэце[11][12].
Асоба нападніка
правіцьПаводле папярэдніх звестак, злачынцам з’яўляецца 24-гадовы студэнт філасофскага факультэта Давід Козак (чэшск.: David Kozák). Нападнік пражываў у вёсцы Хостаўнь за 9 кіламетраў ад Прагі[13]. У чэрвені 2022 года ён абараніў бакалаўрскую працу па тэме «Праблематыка антаганізму Галіцкага сялянскага паўстання і Кракаўскага паўстання ў 1846 годзе»[14][15] і атрымаў ступень бакалаўра гісторыі і еўрапейскіх даследаванняў. 28 красавіка 2023 года ў пасольстве Польшчы ў Празе яму была ўручана прэмія Марыяна Шыйкоўскага, якую яму прысудзіў Польскі інстытут у Празе ў катэгорыі Лепшая бакалаўрская праца[16].
На прэс-канферэнцыі паліцыя паведаміла, што злачынец выкарыстаў даўгаствольную агнястрэльную зброю, якой валодаў легальна; у агульнай складанасці ён валодаў васьмю адзінкамі зброі, дзве з якіх з’яўляюцца даўгаствольнымі, усе яны былі зарэгістраваныя[17][18].
З самага пачатку паліцыя прапрацоўвала версію, што зламыснік быў таксама вінаватым падвойнага забойства ў Кланавіцкім лесе, якое адбылося за шэсць дзён да гэтага[19]. Пасля гэтая версія была пацверджана балістычнай экспертызай[20].
Крыніцы
правіць- ↑ https://www.novinky.cz/clanek/zahranicni-evropa-masakr-na-filozoficke-fakulte-je-nejtragictejsi-strelbou-v-historii-ceska-40455121
- ↑ https://www.washingtonpost.com/world/2023/12/21/prague-shooter-charles-university-mass-shooting/
- ↑ https://www.idnes.cz/zpravy/domaci/vlada-strelba-v-praze-filozoficka-fakulta-prezident-pavel.A231221_212926_domaci_kop
- ↑ Bayer, Lili (2023-12-22). "Prague shooter killed himself after attack on university, police say – as it happened". the Guardian [брытанская англійская]. 0261-3077. Праверана 2023-12-22.
- ↑ https://www.idnes.cz/zpravy/domaci/strelba-v-praze-rakusan-policejni-prezident-bilance.A231221_173647_domaci_remy
- ↑ https://pribramsky.denik.cz/zpravy-z-ceska/praha-strelba-skola-policie.html
- ↑ https://www.reflex.cz/clanek/komentare/122426/hej-ty-zm-de-strilej-na-me-neuveritelna-osobni-statecnost-novinare-zachranila-spoustu-zivotu.html
- ↑ https://www.novinky.cz/clanek/krimi-student-zabil-sam-sebe-behem-prestrelky-s-policisty-40455116
- ↑ https://www.seznamzpravy.cz/clanek/domaci-zivot-v-cesku-ve-skole-v-centru-prahy-se-strili-242277
- ↑ https://web.archive.org/web/20231222095445/https://zpravy.aktualne.cz/domaci/online-strelba-v-centru-prahy-filosoficka-fakulta/r~0f3894f2a00f11eebe29ac1f6b220ee8/
- ↑ https://vltava.rozhlas.cz/lide-ve-stredoveku-nam-byli-podobnejsi-nez-si-myslime-rika-lenka-hlavkova-s-8585911
- ↑ https://www.facebook.com/photo/?fbid=867254798284946&set=a.573764990967263
- ↑ https://kladensky.denik.cz/zlociny-a-soudy/strelba-hostoun-vrazda-praha-filozoficka-fakulta-policie-vysetrovani.html
- ↑ https://www.denik.cz/krimi/strelba-v-praze-co-vime-o-utocnikovi-20241221.html
- ↑ https://dspace.cuni.cz/handle/20.500.11956/175003
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 снежня 2023. Праверана 22 снежня 2023.
- ↑ https://neovlivni.cz/strelec-si-na-jare-registroval-sedm-zbrani-nikoho-to-nezarazilo/
- ↑ https://www.novinky.cz/clanek/domaci-mel-ve-skole-cely-arzenal-zbrani-studenti-bezne-prichazeji-s-velkymi-zavazadly-uvedla-rektorka-40455157
- ↑ https://www.ceskenoviny.cz/zpravy/policie-pracuje-s-verzi-ze-strelec-z-ff-uk-vrazdil-i-v-klanovicich/2457126
- ↑ https://ct24.ceskatelevize.cz/clanek/domaci/shodu-mezi-strelbou-na-fakulte-a-vrazdou-v-klanovicich-musi-potvrdit-balistika-uvedla-policie-344399