Універсітэт Страсбура
(Пасля перасылкі з Страсбургскі ўніверсітэт)
Універсітэт Страсбура, або Страсбурскі ўніверсітэт — французскі ўніверсітэт, адносіцца да акадэміі Страсбур. У 1970 годзе старадаўні Страсбурскі ўніверсітэт быў падзелены на тры асобныя: Страсбур I (Луі Пастэра), II (Марка Блока) і III (Рабера Шумана). 1 студзеня 2009 года яны былі ізноў аб'яднаны ў адзін. Мяркуецца, што працэс аб'яднання будзе паступова завершаны да 2012 года. У 2010 годзе ўніверсітэт заняў 101—150 месца ў акадэмічным рэйтынгу універсітэтаў свету. Універсітэт уваходзіць у асацыяцыю універсітэтаў Еўропы Утрэхцкая сетка.
Універсітэт Страсбура | |
---|---|
Université de Strasbourg | |
![]() | |
Арыгінальная назва | Université de Strasbourg |
Заснаваны | 2009 (1538) |
Тып | дзяржаўны ўніверсітэт |
Прэзідэнт |
Алан Берэц (Alain Beretz) |
Студэнты | 42 000 |
Размяшчэнне | Страсбур (Францыя) |
Сайт | unistra.fr |
![]() |
Вядомыя выкладчыкі і выпускнікіПравіць
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Універсітэт Страсбура
- Сайт універсітэта