Страсбурскі ўніверсітэт

Страсбурскі ўніверсітэт (фр.: Université de Strasbourg) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Страсбур.

Страсбурскі ўніверсітэт
фр.: Université de Strasbourg
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва фр.: Université de Strasbourg
Міжнародная назва англ.: University of Strasbourg
Заснаваны 1538
Год рэарганізацыі 2009
Студэнты 48 153[1], 42 441[2], 43 076[2], 50 140[2], 52 699[2], 41 150[2], 42 243[2], 44 959[2], 50 847[2], 53 420[2], 46 430[2], 47 935[2], 52 421[2], 43 936[2], 51 807[2] і 53 018[2]
Краіна
Размяшчэнне Страсбур
Сайт unistra.fr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка

правіць

Гэта шматпрофільны ўніверсітэт, у якім навучаецца амаль 50 тысяч студэнтаў, з якіх 20 % складаюць замежнікі, амаль 3 тысячы выкладчыкаў і даследчыкаў, які налічвае 35 структурных адзінак (факультэтаў, школ і інстытутаў) і больш за 70 даследчых падраздзяленняў. Ён уваходзіць у шэраг першых французскіх універсітэтаў, а таксама з’яўляецца адным з першых у краіне, хто стварыў адпаведны ўніверсітэцкі фонд. Установа з’яўляецца членам некалькіх прэстыжных універсітэцкіх аб’яднанняў, такіх як Еўрапейская ліга даследчых універсітэтаў і інш. У 2011 годзе ўніверсітэт увайшоў у тройку найлепшых ВНУ Францыі ў рамках ініцыятывы у галіне перадавога вопыту (IDEX). 18 выпускнікоў і выкладчыкаў універсітэта з’яўляюцца лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі.

Гісторыя

правіць

Гісторыя ўтварэння ўніверсітэта ўзыходзіць да пратэстанцкай гімназіі, заснаванай у 1538 годзе, па якой пазней універсітэт называўся пратэстанцкай акадэміяй. У 1566 годзе імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Максіміліян II надаў гімназіі статус акадэміі, у 1621 годзе яна стала ўніверсітэтам, а ў 1631 годзе — каралеўскім універсітэтам. У 1681 годзе войскі французскага караля Людовіка XIV захапілі Эльзас, і па Вестфальскім дагаворы заходні бераг Рэйна, уключаючы і ўніверсітэт, адышоў да Францыі. Падчас Другой сусветнай вайны, калі Францыя была акупаваная нацысцкай Германіяй, універсітэт быў перамешчаны ў Клермон-Феран.

У 1970 годзе ўніверсітэт быў падзелены на тры асобных ВНУ:

  • Універсітэт Страсбур I (Універсітэт імя Луі Пастэра)
  • Універсітэт Страсбур II (Універсітэт імя Марка Блока)
  • Універсітэт Страсбур III (Універсітэт імя Рабера Шумана)

У 2009 годзе яны былі зноў аб’яднаны ў адну пад назвай «Страсбурскі ўніверсітэт».

Зноскі

Спасылкі

правіць