Стратклайд
Стратклайд, таксама Алт Клут (Alt Clut), Альт Клуіт (Alt Cluit), Страталклуіт (Strathalcluith), Стратклуайд (Strathcluaide, Strathckyde), Камбрыя (Cumbria) — брыцкае каралеўства на поўдні Шатландыі ў постраманскі перыяд. Існавала з пач. V па канец XI стагоддзя. Таксама вядома пад імем Альт Клут — брыцкай назвай замка Дамбартан, адной са сталіц каралеўства. Займала тэрыторыю паміж валам Антаніна і валам Адрыяна[1].
каралеўства | |
Стратклайд | |
---|---|
вал.: Ystrad Clud | |
|
|
Сталіца | Дын-Брытан |
Рэлігія | хрысціянства |
Форма кіравання | манархія |
Каралі Альт Клуіта | |
• (410 - 440) | Керэтык Землеўладальнік |
• (1107-1124) | Давід I |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьЗаснавана ў першай палове V стагоддзя н. э. Керэтыкам Землеўладальнікам, правадыром кельцкага племя дамноніяў, федэратаў Рымскай імперыі. Ён жа пабудуе сталіцу каралеўства — форт Дан-Брытан (Брытанскі форт) ці Алт Клут. Пасля смерці заснавальніка Алт Клут стаў распадацца на ўдзелы з-за кельцкай традыцыі падзелу земляў караля паміж яго сынамі. У канцы V стагоддзя паўднёвыя землі і востраў Мэн адасабляюцца ў асобную дзяржаву каралеўства Мэн. Напачатку VI стагоддзя з сярэдне-ўсходніх тэрыторый Алт Клуіта вылучаецца дзяржава Селковія. У 560 годзе з паўночна-заходніх уладанняў вылучаецца дзяржава Дын Эйдын. У 598 годзе брыты Дын Эйдына сустракаюцца на палях Картрайта з войскамі Нартумбрыі. У 638 годзе Нартумбрыя захоплівае Эдынбург, такім чынам прабівае дарогу да піктаў. Толькі да VII стагоддзя адзінства каралеўства было адноўлена, была далучана Селковія. Брыты Алт Клута паспяхова супрацьстаялі экспансіі англаў і саксаў, самі здзяйснялі набегі на піктаў і скотаў, якія пражывалі на поўначы. У VIII стагоддзі пікты пры дапамозе англаў Нартумбрыі захапілі цытадэль Дан-Брытан, пасля чаго больш за стагоддзе каралеўства брытаў не згадвалася ў хроніках. У 870 годзе, у сувязі з захопам вікінгамі Дан-Брытана і забойствам караля Артгала, яно зноў згадваецца пад імем Стратклайд. Далей заняпад Стратклайда працягваўся, ён стаў удзелам каралеўства Альба (будучай Шатландыі). У гэты перыяд ён часта згадваецца пад імем Камбрыя (Кумбрыя). У 1018 годзе Шатландыя канчаткова падпарадкавала сабе Стратклайд[1].
Каралі Дын Эйдына
правіць- Клідна ап Кінвелін (560—597) сын Кінвеліна сын Думнагуала I караля Алт-Клуіта ў (450—490)
- Мінідаг Багаты (597-VII стагоддзе)
- Кінан ап Клідна (VII стагоддзе)
- Думнагуал ап Мінідаг (-638)
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ а б Алт Клуіт Архівавана 28 чэрвеня 2009.//Усе манархіі свету.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стратклайд