Стронга радужная, стронга вясёлкавая (Oncorhynchus mykiss) — рыба сямейства ласасёвых.
Стронга радужная |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Oncorhynchus mykiss Walbaum, 1792
|
Сінонімы |
---|
- Parasalmo clarkii
- Parasalmo penshinensis
- Salmo clarki
- Salmo mykiss
- Salmo penshinensis
- Salmo gairdneri Richardson
|
|
Даўжыня цела 50—90 см, маса да 2, радзей 6 кг. Падобна да стронгі ручаёвай, адрозніваецца больш доўгім целам, выемчатым хваставым плаўніком, шырокай радужнай палосай уздоўж бакавой лініі, адсутнасцю на целе чырвоных плямін.
Асаблівасці біялогііПравіць
Корміцца воднымі беспазваночнымі, дробнай рыбай і насякомымі; у сажалкавых гаспадарках — спецыяльна прыгатаваным кормам.
Тэмпературны оптымум каля 20 °С. Палавая спеласць на 3—4-м годзе жыцця. У прыродных умовах нерастуе ў сакавіку—красавіку на ўчастках з камяністым грунтам, ікру закопвае ў гальку. Плоднасць 1,6—2 тыс. ікрынак на 1 кг масы цела. Развіццё ікры каля 1,5—2 месяцаў.
Мяса цэніцца як дыетычны прадукт.