Струкачоўскі сельсавет
Струкачо́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кармянскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 4 верасня 2009 г. вёска) Баравая Буда.
Струкачоўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Кармянскі раён |
Уключае | 8 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Баравая Буда |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 1 снежня 2009 |
Насельніцтва (2009) | 813 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Кармянскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Струкачоў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Кармянскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Баравабудскага сельсавета[1]. 29 лістапада 1962 года скасаваны пасёлкі Круглы і Крывы Рог (далучаны да пасёлка Жданаў)[2]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Рагачоўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе Чачэрскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Кармянскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 14 населеных пунктаў[3]. 29 жніўня 1974 года скасавана вёска Лозкі[4], у 1990 годзе — пасёлак Жданаў[5]. 19 чэрвеня 2008 года ў склад Лужкоўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Дубавіца, Матораўка, Міхалёўка і Норкаўшчына)[6]. 26 сакавіка 2009 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Баравая Буда[7]. 1 снежня 2009 года Струкачоўскі сельсавет перайменаваны ў Баравабудскі[8].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 813 чалавек[9], з іх 99,5 % — беларусы, 0,5 % — рускія[10].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с.
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 89. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 34 (1444).
- ↑ Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 кастрычніка 1989 г., 23 студзеня, 20 лютага, 19 красавіка і 28 чэрвеня 1990 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1990, № 23 (2009).
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 19 июня 2008 г. № 145 Об изменении границ Струкачевского и Лужковского сельсоветов Кормянского района Архівавана 9 ліпеня 2021.
- ↑ Решение Кормянского районного Совета депутатов от 26 марта 2009 г. № 91 О переносе административно-территориального центра Струкачевского сельсовета Кормянского района Архівавана 9 ліпеня 2021.
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 282 Об изменении административно-территориального устройства Кормянского района Гомельской области Архівавана 31 жніўня 2021.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.