Струменскі заказнік
Стру́менскі[1] — біялагічны заказнік мясцовага значэння на тэрыторыі Кармянскім раёне Гомельскай вобласці. Плошча заказніка складае 8683,67 га. Заснаваны ў мэтах захавання ўнікальнага прыроднага комплексу ў даліне ракі Сож, на якой багата дзікарослых раслін і дзікіх жывёл, унесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь[2].
Струменскі | |
---|---|
Катэгорыя МСАП — IV (Тэрыторыя кіравання відамі ці месцапражываннямі) |
|
Размяшчэнне | Беларусь, Кармянскі раён, Гомельская вобласць |
Плошча | 8683,67 га |
Дата заснавання | 28 снежня 2012 |
Гісторыя
правіцьСтруменскі біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння заснаваны ў 1978 годзе для аховы прыродных запасаў лекавых раслін (чабор, цмен пясчаны, святаяннік прадзіраўлены, брусніцы, ландыш майскі і інш.). Плошча заказніка склада 12,3 тыс. га. Ён займаў лясныя масівы, у якіх пераважалі хвойнікі імшыстыя, чарнічныя, верасовыя, значныя ўчасткі бярэзнікаў, трапляюцца ельнікі чарнічныя[1].
12 лістапада 2008 года пастановай Савета Міністраў № 1697 заказнік быў скасаваны[3]. 28 снежня 2012 года рашэннем Кармянскага раённага выканаўчага камітэта № 12-894 створаны Струменскі біялагічны заказнік мясцовага значэння[2].
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Лабанок П. І. Струме́нскі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 212. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
правіць- О биологическом заказнике местного значения на Кормянщине (руск.) (Праверана 5 чэрвеня 2023) // Газета Кармянскага раёна «Зара над Сожам»
- Особо охраняемые природные территории Чечерского спецлесхоза (руск.) (Праверана 5 чэрвеня 2023) // Афіцыйны сайт Чачэрскага лясгаса