Струна

рака ў Беларусі і Літве

Струна́[1] — рака ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі і Літве, правы прыток ракі Страча (басейн Віліі).

Струна
Рака Струна ў вёсцы Масцяны
Рака Струна ў вёсцы Масцяны
Характарыстыка
Даўжыня 31 км
Басейн 194 км²
Расход вады 1,5 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне Літва
 • Каардынаты 55°04′18″ пн. ш. 26°10′40″ у. д.HGЯO
Вусце Страча
 • Месцазнаходжанне за 2 км на поўнач ад вёскі Вялікія Стаўпяняты
 • Каардынаты 54°55′21″ пн. ш. 26°18′29″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,8 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Страча → Вілія → Нёман → Балтыйскае мора
Краіны
Рэгіён Гродзенская вобласць
Раён Астравецкі раён
physical
вусце
вусце
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня ракі 31 км, з іх 15 км у Астравецкім раёне[2]. Плошча вадазбору 194 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %.

Пачынаецца ў Літве, перасякае граніцу на паўночным захадзе ад хутара Рудня. Цячэ па паўночных схілах Свянцянскіх град (даўжыня ў межах Беларусі 18 км (15 км[2])), упадае ў Страчу за 2 км на поўнач ад вёскі Вялікія Стаўпяняты.

Даліна ракі трапецападобная, яе шырыня 0,2—0,5 км у верхнім цячэнні, 1—1,5 км у сярэднім і ніжнім. Пойма вузкая. Рэчышча на працягу 10,3 км каналізаванае: ад чыгуначнага моста па дарозе Лынтупы — Пабрадзе да вёскі Масцяны (6,3 км) і перад вусцем (4 км). У ніжнім цячэнні прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. Асноўны прыток — рака Пеляка.

Зноскі

ЛітаратураПравіць