Сумнік звычайны

(Пасля перасылкі з Стрэльнік)

Су́мнік звычайны[3] (Solidago virgaurea) — кветкавая расліна з роду Сумнік (Solidago) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Сумнік звычайны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Solidago virgaurea L., Sp. Pl. 2: 880 (1753)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  462879
EOL  6185350
GRIN  t:34927
IPNI  249947-1
TPL  gcc-44550

Назва правіць

Сумнік звычайны, уплаўнік[4], табака лясная[5], перастрэл, стрэльнік[6], блошкі, грабкі, жаўтакруг, куннік, палятуха, розга, сумнік залацісты, угаднік[7], сумнік, цыкорыя дзікая[8].

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885
 

Шматгадовая травяністая расліна са сцяблом вышынёй 60—100 см. Сцябло прамастойнае, крыху галінастае, часам чырвона-фіялетавага колеру. Лісце чаргаванае. Прыкаранёвае і ніжняе сцябловае лісце падоўжана-эліпсоіднай формы, завостранае, з крылатым чаранком. Верхняе лісце сядзячае, ланцэтнае. Цвіце ў ліпені — верасні. Кветкі расліны жоўта-залацістага колеру ў шматлікіх дробных кошыках, сабраных у доўгія вузкія мяцёлкі. Плод — сямянка з шурпатым чубком.

Атрутная расліна. У каранях прысутнічае інулін.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі, Паўночнай Амерыкі і Паўночнай Афрыкі. Расце на схілах, у травяністых месцах, лясах, на высечках і ўзлесках.

Лекавая, меданосная і фарбавальная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 123. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  5. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, СПб, 1878.
  6. З. Верас Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924.
  7. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
  8. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь — СПб, 1878.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць