Стрэчанне Гасподняе
Стрэ́чанне Гаспо́дняе, у каталіцкай традыцыі мае назву Дзень Грамнічнай Божай Маці, або Ахвяраванне Гасподняе[1] (грэч.: Ἡ Ὑπαπαντὴ τοῦ Κυρίου; лац.: Praesentatio Domini) — хрысціянскае свята, якое адзначаецца ў Гістарычных цэрквах і некаторых пратэстанцкіх канфесіях[2].
У хрысціянстве з'явіліся ў VI ст. на тэрыторыі Рымскай імперыі і трактуюцца як своеасаблівая повязь Старога Запавету з Новым. Усталявана ў памяць аб сустрэчы (царкоўна-слав. — «стрэчанне») немаўляці Ісуса Хрыста (носьбіта Новага запавету) з прадстаўнікамі Старога Запавету старцам Сімяонам і Ганнай-прарочыцай у Іерусалімскім храме[1], якая адбылася на 40-ы дзень пасля Нараджэння і на 32-і дзень пасля Абразання.
У праваслаўі належыць да ліку дванадзесятых непераходзячых свят. Іерусалімская, Руская, Грузінская, Сербская праваслаўныя цэрквы, а таксама Украінская грэкакаталіцкая царква (у межах Украіны), стараверы і некаторыя іншыя[3] святкуюць Стрэчанне 2 (15) лютага па юліянскім календары (у XX—XXI стагоддзях 2 лютага па юліянскім календары адпавядае 15 лютага па новаюліянскім і грыгарыянскім).
У каталіцтве святкуецца 2 лютага па грыгарыянскім календары; Эладская і шэраг іншых памесных праваслаўных цэркваў — таксама 2 лютага, але па новаюліянскім календары; Армянская апостальская царква — 14 лютага.
Евангельскае паданнеПравіць
Паводле закона Майсеева ўсе яўрэйскія бацькі павінны былі сваіх першынцаў (першых сыноў) на саракавы дзень пасля нараджэння прынесці ў храм для пасвячэння Богу[4][5]. Пры гэтым належала ў якасці выкупу Богу прынесці ахвяру. Закон гэты быў усталяваны ў памяць зыходу яўрэяў з Егіпта — вызвалення ад рабства, выратавання тады першынцаў яўрэйскіх ад смерці. Паводле евангельскага апавядання, у выкананне гэтага закону Маці Божая з Іосіфам прынеслі Немаўля Ісуса ў Іерусалімскі храм, а для ахвяры прынеслі двух птушанят галубоў[4].
У той час у Іерусаліме жыў старац Сімяон, які быў набожным чалавекам і чакаў прышэсця Збавіцеля. Яму было прадказана, што ён не памрэ, пакуль не ўбачыць Хрыста Госпада. Сімяон доўга чакаў выканання абяцання, ён жыў, паводле падання, каля 300 гадоў. І калі Марыя з Іосіфам прынеслі Немаўля Ісуса, Сімяон сустрэў Дзіця, узяў яго на рукі і, славячы Бога, сказаў[4]:
Тут жа, у храме, была набожная Ганна-прарочыца, 84 гадоў, якая служыла Богу пастом і малітвай. І яна пазнала Збавіцеля і, падышоўшы, праславіла Госпада і казала пра Яго ўсім у Іерусаліме[4].
Народная традыцыяПравіць
У беларускім народным календары свята носіць назву Грамніцы, якая меркавана паходзіць ад язычніцкага бога Грамаўніка (Перуна) — бога веснавых навальніц і дажджоў, якія спрыялі расліннасці[6]. Грамніцы лічацца днём першай сустрэчы зімы з летам[4]. У гэты дзень асвячаюць васковыя свечкі[1] і ваду[6]. Грамнічнымі свечкамі карыстаюцца як засцярогай пры прыняцці нованароджанага, у вясельных і пахавальных абрадах, для варажбы. Лічыцца, што спальванне свечак адпужвае ад чалавека нечысць, ахоўвае ад ведзьмаў і чарадзеяў, ад навальніцы і маланак, дапамагае пры хваробе, абараняе жывёлу. Беларусы запальваюць свечкі на Дзяды, Каляды, Вадохрышча, Купалле, Вялікдзень. Грамнічныя свечкі шануюць, іх нельга перадаваць у іншую сям'ю, нават родным і сваякам[1].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 Грамніцы. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8.
- ↑ у прыватнасці, у лютэранстве
- ↑ Гл. Старастыльныя цэрквы
- ↑ 4,0 4,1 4,2 4,3 4,4 Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА. Зiма з летам стрэлася…
- ↑ Библейская энциклопедия. — 3-е изд. — М.: ЛОКИД-ПРЕСС, 2005. — 768 с.: ил. — (Библиотека энциклопедических словарей)
- ↑ 6,0 6,1 ГРАМНІЧНАЯ СВЕЧКА — АБЯРЭГ ЧАЛАВЕКА І ЯГО ЖЫТЛА. К. У. Парфамовіч
ЛітаратураПравіць
- Грамніцы. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стрэчанне Гасподняе