Студзянецкі сельсавет (Клімавіцкі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці БССР

Студзяне́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Савінічы.

Студзянецкі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Клімавіцкі раён
Адміністрацыйны цэнтр Савінічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 11 красавіка 1960

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Клімавіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Студзянец. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. У 1927 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Савінічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клімавіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года ў склад Брацькавіцкага сельсавета Касцюковіцкага раёна перададзена вёска Восаў[1]. 11 красавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Яноўскага сельсавета[2].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.