Студэнцкая вёска (Мінск)

(Пасля перасылкі з Студэнцкая вёска, Мінск)

Студэнцкая вёска — комплекс з васьмі інтэрнатаў у горадзе Менску ў раёне праспекта Дзяржынскага — вул. Сямашка — р. Лошыца — праспекта Любімава, а таксама інфраструктура на гэтай тэрыторыі. Комплекс пабудаваны ў мэтах стварэння належных жыллёвых умоў для студэнтаў, якія прыбываюць на вучобу ў г. Мінск.[1] Мяркуецца, што ў Студэнцкай вёсцы будзе пражываць каля 11 тысяч студэнтаў, у тым ліку замежных.

Студэнцкая вёска
Kr st vcy.JPG
53°51′29,13″ пн. ш. 27°29′03,13″ у. д.HGЯO
Горад Мінск
Адміністрацыйны раён горада Маскоўскі раён
Дата заснавання 2009
Архітэктары Галіна Якаўлеўна Перліна, Ірына Міхайлаўна Гаўрыленка, Ірына Андрэеўна Скарабагатая і Яўген Станіслававіч Урбан
Насельніцтва 11 тыс. чал.

Комплекс запраектаваны ў 2007—2009 гадах (архітэктары-горадабудаўнікі — брыгада Г. Я. Перлінай, аўтары асобных будынкаў — архітэктары І. М. Гаўрыленка, І. А. Скарабагатая, Я. С. Урбан і інш.). Будаўніцтва ўсяго комплексу завершана ў 2010—2011 гадах, а будаўніцтва вышыннага інтэрната для аспірантаў у 2019 годзе. Аб’ект узнагароджаны Гран-пры конкурсу на лепшы праект і пабудову 2019 года[2].

Падчас правядзення Чэмпіяната света па хакеі 2014 года ў Студэнцкай вёсцы месцілася «зона гасціннасці».

Структура комплексуПравіць

Інтэрнаты ў Студэнцкай весцы замацаваны за наступнымі вучэбнымі ўстановамі:[3]

ІнфраструктураПравіць

Грамадская інфраструктураПравіць

У жылым раёне Акрамя таго працуе хакейны комплекс з двума каткамі і трыбунай (500 месцаў), спарткомплекс з міні-аквапаркам, гандлёвы цэнтр «Алмі», паліклініка, бібліятэка, гасцініца і дзіцячы садок.

ТранспартПравіць

Па праспектах Дзяржынскага і Любімава праходзяць аўтобусныя і тралейбусныя маршруты, якія абслугоўваюць дыспетчарскія станцыі Малінаўка-4 і Паўднёвы-Захад. 7 лістапада 2012 адбылося адкрыццё станцыі метро Пятроўшчына, якая знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад комплексу.

Гл. таксамаПравіць

Зноскі