Студэнцкая думка (1924)
«Студэнцкая думка» — грамадска-палітычны, навуковы і літаратурны часопіс Беларускага студэнцкага саюза. Выдаваўся ў 1924—1926, 1928—1930, 1935 гг. у Вільні на беларускай мове. Рэдактары-выдаўцы: А. Зянюк, І. Гагалінскі, К. Глінскі, Я. Шутовіч, М. Шкялёнак, С. Станкевіч, М. Якімец. Часопіс імкнуўся прадстаўляць «вгульны ідэйны кірунак адраджэнскай беларускай моладзі». Змяшчаў хроніку найважнейшых падзей грамадска-палітычнага і нацыянальна-культурнага жыцця ў Заходняй Беларусі, БССР, Чэхаславакіі, Латвіі, падрабязна асвятляў дзейнасць саюза, змяшчаў паведамленні аб працы Таварыства прыяцеляў беларусаведы, пра ўдзел вучняў Віленскай беларускай гімназіі ў нацыянальна-вызваленчай барацьбе. Шмат увагі аддаваў Аб’яднанню беларускіх студэнцкіх арганізацый у Празе, гісторыі беларускага студэнцкага руху, зберажэнню і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Узнімаў праблемы філасофіі, культуралогіі і паліталогіі, нацыянальна-культурнага адраджэння, псіхалогіі. Змяшчаў літаратуразнаўчыя і навуковыя працы, лекцыі, успаміны, паэтычныя творы, запісы вуснай народнай творчасці, апавяданні, рэпрадукцыі карцін. Выйшла 15 нумароў, з іх 1 канфіскаваны.
«Студэнцкая думка» | |
---|---|
| |
Арыгінальная назва |
Студэнцкая думка |
Тып | часопіс |
Галоўны рэдактар | Адольф Зянюк, Ігнат Гагалінскі, Кастусь Глінскі, Янка Шутовіч, Мікалай Восіпавіч Шкялёнак і Станіслаў Іосіфавіч Станкевіч |
Палітычная прыналежнасць | Беларускі студэнцкі саюз |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Зноскі
Літаратура
правіць- Вабішчэвіч А. М. «Студэнцкая думка» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 221. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Вабішчэвіч А. М. «Студэнцкая думка» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 436. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
Спасылкі
правіцьСтудэнцкая думка (1924) на Вікісховішчы |
- «Студэнцкая думка» (1924—1935) // Бібліятэка Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх (літ.: Lietuvos mokslų akademijos Vrublevskių biblioteka (LMAVB). Žygimantų g. 1, LT-01102 Vilnius)
- «Студэнцкая Думка» 1928-га году: «хоць зарэж — вучыцца немагчыма!»