Студэнцкая думка (1988)
беларускамоўны часопіс
«Студэ́нцкая ду́мка» ― беларускамоўны часопіс, першы нумар якога выдадзены ў Мінску ў лістападзе 1988 года студэнцкім патрыятычным згуртаваннем «Світанак».[1] Першапачаткова выдаваўся на 8 старонках фармату А5. Першым рэдактарам часопіса быў 5-курснік Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Ігар Міхно. У 1990 годзе Задзіночанне беларускіх студэнтаў пераняло выданне часопіса, рэдактарам якога стаў Зміцер Вайцяховіч. У выніку наклад часопіса да канца года вырас з 1000 да 5000 асобнікаў, выраб якіх ажыццяўляўся на ротапрынтах у навукова-даследчых інстытутах паводле прыватных вусных дамоваў. 13 красавіка 1999 года Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь афіцыйна зарэгістравала часопіс.
«Студэнцкая думка» | |
---|---|
Арыгінальная назва |
Студэнцкая думка |
Тып | часопіс |
Краіна | |
Заснавана | лістапад 1988 |
Мова | беларуская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Зноскі
- ↑ Часопісу «Студэнцкая Думка» — 10 год . Generation.bY. Праверана 15 мая 2016.
Спасылкі
правіць- Архіў часопісу Архівавана 18 чэрвеня 2009.