Стул
Стул, або сту́ла, у жывой мове часцей крэ́сла — мэбля для сядзення аднаго чалавека, мае ножкі і спінку. Аналагічная мэбля без спінкі завецца табурэтам або зэдлікам. Асноўныя часткі стулу — сядзенне і спінка, у тыповым стуле сядзенне абапіраецца на чатыры ножкі, часам у канструкцыі ёсць і падлакотнікі. Стул большай камфортнасці з падлакотнікамі завецца крэслам (фатэлем). Мэбля для сядзення двух і болей людзей завецца лавай (лаўкай) або канапай. Каб камфортна выцягнуць ногі, часам ужываюць пуфы.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стул
Артыкул занадта кароткі |