Стывен Джэрард

англійскі футбаліст і трэнер

Стывен Джордж Джэрард (англ.: Steven George Gerrard; нар. 30 мая 1980, Уістан, графства Мерсісайд) — англійскі футбаліст і трэнер, шматгадовы капітан «Ліверпула» і зборнай Англіі. Джэрард лічыцца адным з наймацнейшых паўабаронцаў у сучасным футболе. Звычайна гуляў у цэнтры поля, але часам выступаў на пазіцыі правага паўабаронцы. У Джэрарда ёсць досвед гульні на пазіцыях левага паўабаронцы, правага абаронцы і нават цэнтральнага нападніка. Кавалер Ордэна Брытанскай імперыі (са снежня 2007 года).

Футбол
Стывен Джэрард
Steven Gerrard 2018.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Стывен Джордж Джэрард
Мянушка Стыві Джы
Нарадзіўся 30 мая 1980(1980-05-30)[1][2][…] (42 гады)
Грамадзянства Flag of England.svg Англія
Рост 185 см
Вага 83 кг
Пазіцыя паўабаронца
Маладзёжныя клубы
1987—1998 Англія Ліверпул
Клубная кар’ера[* 1]
1998—2015 Англія Ліверпул 504 (120)
2015—2016 Злучаныя Штаты Амерыкі Лос-Анджэлес Гэлаксі 34 (5)
Нацыянальная зборная[* 2]
1997 Англія Англія (да 16) 5 (0)
1998 Англія Англія (да 18) 2 (0)
1999—2000 Англія Англія (да 21) 4 (1)
2000—2014 Англія Англія 114 (21)
Трэнерская кар’ера
2017—2018 Англія Ліверпул юн.
2018—2021 Шатландыя Рэйнджэрс
2021—2022 Англія Астан Віла
Узнагароды і медалі
Урадавыя ўзнагароды
Кавалер ордэна Брытанскай імперыі
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ераПравіць

Амаль усю сваю кар’еру Джэрард правёў на «Энфілдзе», дэбютаваў у 1998 годзе і зацвердзіўся ў асноўным складзе ў сезоне 2000/2001 гадоў. У 2003 годзе ён быў абраны капітанам «Ліверпула». Разам з камандай ён двойчы выйграваў Кубак Англіі, Кубак УЕФА ў 2001 годзе і Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў ў 2005 годзе.

У студзені 2015 года стала вядома, што Джэрард падпісаў кантракт з амерыканскім клубам «Лос-Анджэлес Гэлаксі», за які пачне выступаць з лета. Прычынай пераходу Джэрард назваў жаданне заваяваць трафеі[4]. 16 мая 2015 года адбыўся апошні матч Джэрарда на «Энфілдзе», у якім «Ліверпул» саступіў «Крыстал Пэлас» з лікам 1:3. Праз 8 дзён апошні раз згуляў за «Ліверпул», калі дапамог мерсісайдскаму клубу перамагчы «Сток Сіці» з лікам 6:1.

У лістападзе 2016 года абвясціў аб завяршэнні прафесійнай кар’еры[5].

Міжнародная кар’ераПравіць

За зборную Англіі Джэрард пачаў выступаць у 2000 годзе, згуляўшы з ёй на чэмпіянаце Еўропы 2000 і 2004 гадоў і на чэмпіянаце свету 2006 года, дзе быў найлепшым бамбардзірам каманды. У 2010 годзе стаў капітанам зборнай, у гэтай якаксці ўдзельнічаў у чэмпіянатах свету 2010 і 2014, чэмпіянаце Еўропы 2012. У ліпені 2014 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры ў зборнай.

Трэнерская кар’ераПравіць

Улетку 2017 года ўзначаліў юнацкую каманду «Ліверпула» (да 18 гадоў). У маі 2018 года падпісаў 4-гадовы кантракт з шатландскім клубам «Рэйнджэрс» і з чэрвеня стаў галоўным трэнерам[6]. У сезоне 2020/21 пасля доўгага перапынку прывёў «Рэйнджэрс» да чэмпіёнства, пры гэтым каманда не прайграла ніводнага матча ў чэмпіянаце.

У лістападзе 2021 года стаў галоўным трэнерам «Астан Вілы»[7]. У лістападзе 2022 года быў звольнены з клуба пасля няўдалага старту сезона[8].

ДасягненніПравіць

Трафеі ў «Ліверпулі»Правіць

Асабістыя ўзнагародыПравіць

  • Лепшы малады футбаліст Англіі: 2001
    • Лепшы малады ігрок сезона 2000/01 па версіі Прафесійнай футбольнай асацыяцыі
  • Самы каштоўны ігрок Лігі чэмпіёнаў: 2004/05
  • Найлепшы футбаліст Англіі: 2006, 2009
    • Ігрок года сезона 2005/06 па версіі футбалістаў Прафесійнай футбольнай асацыяцыі
    • Найлепшы ігрок сезона 2008/09 заўзятараў Прафесійнай футбольнай асацыяцыі
    • Найлепшы ігрок сезона 2008/09 па версіі Асацыяцыі футбольных журналістаў
  • Уладальнік прэміі Ігрок месяца АПЛ (6 разоў — больш за каго іншага):
    • Сезон 2000/01 — сакавік
    • Сезон 2002/03 — сакавік
    • Сезон 2004/05 — снежань
    • Сезон 2005/06 — красавік
    • Сезон 2008/09 — сакавік
    • Сезон 2013/14 — сакавік
  • Кавалер ордэна Брытанскай імперыі: 2007

Зноскі

СпасылкіПравіць