Стывен Уільям Хокінг
Стывен Уільям Хокінг (англ.: Stephen William Hawking; 8 студзеня 1942, г. Оксфард, Вялікабрытанія — 14 сакавіка 2018, Кембрыдж, Вялікабрытанія) — англійскі фізік-тэарэтык. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1974), Нацыянальнай АН ЗША (1992).
Біяграфічныя звесткіПравіць
Скончыў Оксфардскі ўніверсітэт (1962), затым Кембрыджскі ўніверсітэт (1966), у якім і працаваў, з 1977 прафесар.
3 1962 паралізаваны, з 1985 страціў магчымасць маўлення.
У 22 гады ў Хокінга быў дыягнаставаны бакавы аміятрафічны склероз. Паводле прагнозаў урачоў, вучонаму заставалася жыць 2-3 гады. Аднак лёс Хокінга склаўся інакш. Ён быў двойчы жанаты, стаў бацькам траіх дзяцей. І ўжо цалкам паралізаваны прадаўжаў займацца навукай, выкладаў, выступаў з дакладамі з дапамогай камп'ютарнага галасавога сінтэзатара[14].
Прах Стывена Хокінга пахаваны ў лонданскім Вэстмінстэрскім абацтве.
Навуковая дзейнасцьПравіць
Навуковыя працы па агульнай тэорыі адноснасці, тэарэтычнай астрафізіцы і касмалогіі. Даказаў тэарэму аб сінгулярнасці прасторы-часу (тэарэма Xокінга—Пенроўза, 1960-я г.). Паказаў, што на пачатковых этапах эвалюцыі Сусвету маглі ўтварацца чорныя міні-дзіры (памерам з элементарную часціцу). У сярэдзіне 1970-х г. распрацаваў тэорыю «выпарэння» чорных дзір за кошт квантавых эфектаў і нараджэння пар часціц і антычасціц (выпрамяненне Xокінга).
Аўтар шэрагу навукова-папулярных кніг, у т.л. кнігі "Кароткая гісторыя часу", якая разышлася 10-мільённым тыражом.
Прэміі і ўзнагародыПравіць
- Прэмія А. Эйнштэйна 1978.
- Прэмія Вольфа 1988.
ПублікацыіПравіць
- Hawking, Stephen (1988). A Brief History of Time. New York: Bantam Books. ISBN 0-553-38016-8.
- Hawking, S.W.; Penrose, R. (1970). "The Singularities of Gravitational Collapse and Cosmology". Proceedings of the Royal Society A: Mathematical, Physical and Engineering Sciences 314 (1519): 529–548. doi: . Bibcode: 1970RSPSA.314..529H.
- Hawking, S. (1971). "Gravitational Radiation from Colliding Black Holes". Physical Review Letters 26 (21): 1344–1346. doi: . Bibcode: 1971PhRvL..26.1344H.
- Hawking, S.W. (1972). "Black holes in general relativity". Communications in Mathematical Physics 25 (2): 152–166. doi: . Bibcode: 1972CMaPh..25..152H. http://projecteuclid.org/DPubS?service=UI&version=1.0&verb=Display&handle=euclid.cmp/1103857884.
- Hawking, S.W. (1974). "Black hole explosions?". Nature 248 (5443): 30–31. doi: . Bibcode: 1974Natur.248...30H.
- Hawking, S.W. (1982). "The development of irregularities in a single bubble inflationary universe". Physics Letters B 115 (4): 295–297. doi: . Bibcode: 1982PhLB..115..295H.
- Hartle, J.; Hawking, S. (1983). "Wave function of the Universe". Physical Review D 28 (12): 2960–2975. doi: . Bibcode: 1983PhRvD..28.2960H.
- Hawking, S. (2005). "Information loss in black holes". Physical Review D 72 (8): 084013. doi: . Bibcode: 2005PhRvD..72h4013H.
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118761285 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Stephen Hawking // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Stephen Hawking // Stephen Hawking dies aged 76 — BBC, 2018. Праверана 14 сакавіка 2018.
- ↑ Stephen Hawking, modern cosmology's brightest star, dies aged 76 — The Guardian, 2018. Праверана 14 сакавіка 2018.
- ↑ Prajavani
- ↑ https://www.francetvinfo.fr/monde/royaume-uni/stephen-hawking-sera-enterre-au-cote-de-newton-et-darwin-a-l-abbaye-de-westminster_2666542.html
- ↑ https://web.archive.org/web/20170324032948/http://jeugdliteratuur.org/auteurs/stephen-hawking
- ↑ 9,0 9,1 http://www.amphilsoc.org/memhist/search?creator=hawking&title=&subject=&subdiv=&mem=&year=&year-max=&dead=&keyword=&smode=advanced
- ↑ http://www.casinapioiv.va/content/accademia/en/academicians/ordinary/hawking.html
- ↑ http://www.nasonline.org/member-directory/members/62159.html
- ↑ NNDB — 2002.
- ↑ http://www.damtp.cam.ac.uk/people/s.w.hawking/ Праверана 17 сакавіка 2018.
- ↑ blr.belta.by
ЛітаратураПравіць
- Касцюковіч М. Хокінг Стывен Уільям // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. С. 43.