Мінск — горад-герой

манумент у Беларусі
(Пасля перасылкі з Стэла (Мінск))

Мінск — горад-герой, гутарковая назва Стэла — архітэктурна-скульптурны комплекс на невялікім пагорку ў пачатку парку Перамогі, на перакрыжаванні праспектаў Пераможцаў і Машэрава.

Помнік
Мінск — горад-герой
53°54′57″ пн. ш. 27°32′17″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Скульптар В. Занковіч
Архітэктар В. Крамарэнка, В. Яўсееў, У. Раманенка
Дата заснавання 1985
Вышыня 45 м
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Гэты архітэктурна-скульптурны комплекс быў адкрыты 8 мая 1985 г. у гонар 40-й гадавіны перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У стварэнні помніка ўдзельнічалі скульптар В. Занковіч, архітэктары В. Крамарэнка, В. Яўсееў, У. Раманенка.

За стэлай у красавіку 2010 года пачалося будаўніцтва новага будынка Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Мяркуецца што музей адкрыецца 9 мая 2014 года[1].

На плошчы каля падножжа пагорка праходзяць святочныя гулянні, парады, ладзяцца салюты і феерверкі.

 
Марш за свабоду каля комплекса «Мінск — горад-герой» 16 жніўня 2020 года

Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, 16 жніўня 2020 года каля комплекса «Мінск — горад-герой» прайшла найбуйнейшая акцыя пратэсту за ўсю гісторыю Беларусі[2]. Напарэдадні наступнай буйной акцыі пратэсту 23 жніўня міністр абароны Віктар Хрэнін заявіў[3]:

  Мы не можам сёння спакойна глядзець, як пад сцягамі [маецца на ўвазе, верагодна, бела-чырвона-белы сцяг], пад якімі фашысты арганізоўвалі масавыя забойствы беларусаў, рускіх, яўрэяў, прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў, у гэтых святых месцах праходзяць акцыі. Мы гэтага дапусціць не можам.  

У сувязі з гэтым армія ўзяла пад ахову абарону мемарыялы і помнікі ў гонар загінулых у гады Другой сусветнай вайны, папярдзіўшы, што «у выпадку парушэння парадку і спакою ў гэтых месцах вы справу будзеце мець не з міліцыяй, а з арміяй»[3]. Стэла разам з музеем Вялікай Айчыннай вайны была абгароджана турнікетнымі агароджамі з калючым дротам, па перыметры шчыльна, плячом да пляча выстаўлены ўзброеныя сілавікі[4].

Архітэктура правіць

Кампазіцыйны акцэнт — бетонны абеліск вышынёй 45 м, на грані якога ў верхняй частцы выявы зоркі і лаўровай галінкі, выкананыя з металу з пазалотай; у ніжняй частцы на выступе-блоку дошка з тэкстам Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26.6.1974 г. аб прысваенні Мінску ганаровага звання «Горад-герой». Справа ад абеліску, на невысокім пастаменце стаіць бронзавая фігура жанчыны вышынёй 5,5 м — абагульнены вобраз маці-Радзімы, сімвал Перамогі і Славы. Комплекс размешчаны на абліцаванай светла-шэрымі плітамі агляднай пляцоўцы, ад якой зробленыя тры лесвічныя бетонныя сходы.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць