Стэнкіль

кароль Швецыі (1060—1066)

Стэнкіль (шведск.: Stenkil) — шведскі кароль, заснавальнік дынастыі Стэнкіляў.

Стэнкіль
шведск.: Stenkil Ragnvaldsson
Нараджэнне 1030
Смерць каля 1066[1]
Род Дынастыя Стэнкіляў
Бацька Рагнвальд Ульфсан[1]
Маці Астрыд Ньяльсдоцір[2]
Жонка Інгамодэр[3]
Дзеці Хальстэн[4], Інгэ I Старэйшы і Эрык VII Стэнкільсан
Дзейнасць палітык

Біяграфія правіць

Яго маці звалі Астрыд, дачка Нхяла, сына Фіна Касога з Халугаланда, а яго бацькам (паводле сагі пра Хёрвер) быў Рэгнвальд Стары. Спачатку Стэнкіль быў ярлам у Швецыі, а пасля смерці конунга Эймунда Старога (з дачкой якога быў жанаты) шведы абвясцілі яго конунгам. Кіраваў прыблізна да 1066 года.

Сучасныя яму крыніцы апісваюць Стэнкіля як набожнага кіраўніка, які спрыяў распаўсюджванню хрысціянства ў краіне. Быў вядомы сваім уменнем страляць з лука.

Абодва яго сына — Хальстэн і Інгэ — пасля таксама былі каралямі.

Зноскі

  1. а б Stenkil Праверана 25 жніўня 2017.
  2. Pas L. v. Genealogics — 2003.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. Lundy D. R. The Peerage