Стэфан Алендскі

канюшы вялікі літоўскі

Стэфан Алендскі (1703 — 2 сакавіка 1771) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Стэфан Алендскі
Равіч
Равіч
Чашнік вялікі літоўскі
11 снежня 1764 — 15 чэрвеня 1765
Папярэднік Гервазы Людвік Аскерка
Пераемнік Юзаф Несялоўскі
Канюшы вялікі літоўскі
15 чэрвеня 1765 — 2 сакавіка 1771
Папярэднік Антоні Тызенгаўз
Пераемнік Дамінік Александровіч
Нараджэнне 1703[1][2]
Смерць 2 сакавіка 1771(1771-03-02)[1]
Род Алендскія
Бацька Багуслаў Алендскі
Маці Соф’я з Незабытоўскіх[d]
Жонка Францішка з Пакашаў[d]
Дзеці Януш Алендскі і Крыштаф Алендскі
Веравызнанне кальвінізм і каталіцтва
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава

Біяграфія правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Алендскіх герба «Равіч», сын Багуслава і Соф’і з Незабытоўскіх. Маршалак ваўкавыскі (1740), чашнік (1764), канюшы вялікі літоўскі (1765). 15 разоў абіраўся паслом і дэпутатам розных соймаў, камісій і пасольстваў ад Ваўкавыскага павета з 1738 па 1770 гады. Адзін з першых кавалераў ордэна Св. Станіслава (1765), маршалак Ваўкавыскай канфедэрацыі (1764), палкоўнік войск ВКЛ, апошні рэвізор Скарба ВКЛ.

Прынцыповы і актыўны праціўнік Радзівілаў, разам з Антоніем Тызенгаўзам належалаў да самых адданых прыхільнікаў Станіслава Аўгуста Панятоўскага, ад імя шляхты Ваўкавыскага павета разам са сваімі трыма сынамі падпісаў акт элекцыіі апошняга на манарха Рэчы Паспалітай.

Быў спадчыннікам дзедзічнага маёнтка Мачульна ў Ваўкавыскім павеце; дзяржаўца старостваў: Раўданскага ў Жамойцкім княстве (1759), Дзякаўскага ў Ваўкавыскім павеце (1764), Сімненскага і Мяцельскага ў Троцкім павеце (1767).

Першапачаткова вызнаваў кальвінізм, у 1764 годзе з сям’ёй перайшоў у каталіцтва.

Сям’я правіць

Жанаты з Францішкай з Пакашаў, ад якой меў трох сыноў і адну дачку:

  • Януш, ротмістр войска літоўскага, пісар вайсковага дэпартамента ВКЛ. У шлюбе з Канстанцыяй з Чаховічаў.
  • Крыштаф, шамбялян яго каралеўскай мосці, староста маргішскі.
  • Станіслаў, ротмістр кавалерыі войск літоўскіх.
  • Канстанцыя Марыя, у першым шлюбе за Гараінам, маршалкам ваўкавыскім, у другім шлюбе за Войцехам Алендскім, суддзёй земскім пружанскім.

Літаратура правіць

  1. а б https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/stefan-h-rawicz-oledzki
  2. Stefan Olędzki // MAK