Стэфан Баторый
Стэ́фан Бато́рый, часам у беларускай літаратуры Сцяпан Батура[5][6] паводле Баркулабаўскага летапісу[7] (венг.: Báthory István, рум.: Ştefan Báthory; 27 верасня 1533, Жыладзішомльё, Трансільванія, цяпер Шымлеў-Сілва́ніей у Румыніі — 12 снежня 1586) — кароль польскі, вялікі князь літоўскі.
Стэфан Баторый | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Báthory István | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян I Запальяі | ||||||
Пераемнік | Крыштаф I Баторы | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Генрых Валуа | ||||||
Пераемнік | Жыгімонт III | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Генрых Валуа | ||||||
Пераемнік | Жыгімонт III | ||||||
Нараджэнне |
27 верасня 1533 |
||||||
Смерць |
12 снежня 1586[1][2][…] (53 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Батары | ||||||
Бацька | Іштван Баторы | ||||||
Маці | Каталіна Тэлегдзі[d] | ||||||
Жонка | Ганна Ягелонка[4][3] | ||||||
Дзеці | Вероніка | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЗ з венгерскага арыстакратычнага роду Баторыяў, з лініі Шом’ё (z Somlyó). Трэці і апошні сын Іштвана Баторы і Каталіны Тэлегдзі. З 15 гадоў на вайсковай службе ў караля Чэхіі і Венгрыі Фердынанда Габсбурга. Разам з ім быў у Італіі, вучыўся ў Падуанскім універсітэце. Пасля вучобы вярнуўся на радзіму, дзе ўжо разгарнулася барацьба часткі венгерскіх магнатаў на чале з прэтэндэнтам на венгерскі каралеўскі сталец Янам Жыгімонтам Запальяі супраць германскага імператара, які адначасова быў і каралём Венгрыі. Стэфан Баторый падтрымаў Запальяі, удзельнічаў у бітвах, набыў вопыт адміністратара, дыпламата і вайскога камандзіра. Быў накіраваны на чале пасольства ў Вену на мірныя перагаворы з імператарам Максіміліянам II, але падчас перамоў па загаду імператара быў арыштаваны і інтэрніраваны ў Вене на працягу двух гадоў.
Пасля смерці Яна Жыгімонта Запальяі 25 мая 1571 быў абраны князем Трансільваніі, нягледзячы на супрацьдзеянне імператарскага двара. Калі кароль польскі і вялікі князь літоўскі Генрых Валуа ўцёк у Францыю, Стэфан Баторый выставіў сваю кандыдатуру на стальцы Рэчы Паспалітай і быў абраны (снежань 1575). Пры абранні на трон ажаніўся з Ганнай Ягелонкай — дачкой Жыгімонта I Старога. Каранаваны як кароль польскі 1 мая 1576 года, а як вялікі князь літоўскі ў чэрвені 1576 года.
Зрабіў значны ўклад ва ўмацаванне Рэчы Паспалітай, спрыяў падняццю яе аўтарытэту ў Еўропе. Умацаваў армію, дзеля чаго стварыў пешае войска для аблог і штурмаў крэпасцей, якое набіралася з замежных жаўнераў-наёмнікаў. Прывёў Лівонскую вайну да задавальняльнага для Рэчы Паспалітай выніку.
Пры Баторыі кожны трэці сойм праходзіў у Гродне. У ВКЛ замест гаспадарскага суда як вышэйшай судовай інстанцыі былі зацверджаныя шляхецкія выбарныя трыбуналы.
Сваю рэзідэнцыю Стэфан Баторый трымаў у Гродне, у Старым замку. Жыхарам Гродна ён даў пэўныя ільготы. Падтрымліваў сяброўскія адносіны з Каспарам Бекешам.
Памёр у Гродне. З-за таго, што прычына яго смерці выклікала спрэчку паміж прыдворнымі медыкамі, было праведзенае першае на тэрыторыі Усходняй Еўропы анатамаванне трупа гродзенскім цырульнікам Янам Зігуліцам (14 снежня 1586).
Ушанаванне памяці
правіцьАдна з цэнтральных вуліц Гродна носіць імя Стэфана Баторыя.
Легенды і паданні
правіцьНекаторыя легенды, распаўсюджаныя на тэрыторыі Беларусі, сцвярджаюць, што Стэфан Баторый даваў найменні беларускім паселішчам. У тым ліку, напрыклад, вёскам Саланое і Мільча, якія знаходзяцца ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці[8].
Крыніцы
правіць- ↑ Stephen Bathory // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Stefan (Batory, Báthory István) // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ а б Catalog of the German National Library Праверана 17 красавіка 2024.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Гісторыя Беларусі ў ілюстрацыях. Сцяпан Батура. Перамога ў Лівонскай вайне / Міхась Чарняўскі // Маладосць. — 1994 — № 1 — С. 246—252.
- ↑ Вялікі князь Стэфан Баторый
«У 1576 г. вялікім князем літоўскім і каралём польскім быў абраны вугорац Іштван Батары (Стэфан Баторый), якога ў нас называлі Сцяпанам Батурам». - ↑ ПСРЛ. Т. 32. — М., 1975. С. 175.
- ↑ «Вёска Мільча, якую назваў кароль Баторы» Архівавана 13 лістапада 2013. («Рэгіянальная газета»)
Літаратура
правіць- Госцеў А. П. Ст́афа́н Бато́рый, Сцяпан Батура // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 180—181. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).