Стэфан Лявонавіч Гельтман

Стэфан Лявонавіч Гельтман (4 кастрычніка 1886, Замасць — 20 верасня 1937) — рэвалюцыянер-інтэрнацыяналіст, дзяржаўны дзеяч БССР[2]. Муж Ядвігі Машынскай-Гельтман, бацька Віктара Гельтмана.

Стэфан Лявонавіч Гельтман
Stefan Heltman-NKVD.jpg
Здымак, зроблены ў НКУС
рэктар Камуністычнага ўніверсітэта ў Мінску
1925 — 1927
Наркам земляробства БССР
1924 — 1925
Папярэднік Адам Славінскі
Пераемнік Дзмітрый Прышчэпаў
Сакратар Польскага бюро ЦК РКП (б)
1921 — 1924
сцяг
намеснік наркама земляробства і лясной гаспадаркі Літ.-Бел. ССР
1919
сцяг
1-ы камісар пададдзела па польскіх справах СНК Заходняй вобласці і фронту
студзень — люты 1918
 
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць аграном, палітык
Нараджэнне 4 кастрычніка 1886(1886-10-04)
Смерць 20 верасня 1937(1937-09-20) (50 гадоў)
Пахаванне
Бацька Лявон Францавіч Гельтман[d]
Жонка Ядвіга Уладзіславаўна Машынская-Гельтман
Дзеці Віктар Сцяпанавіч Гельтман

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў польскай інтэлігенцыі сям’і ў Замасці. Бацька, Лявон Францавіч Гельтман, быў пляменнікам вядомага публіцыста і рэвалюцыйнага дзеяча Віктара Гельтмана і працаваў з 1899 года лекарам бальніцы Святога Мікалая ў Замасці[3].

Вучыўся ў сярэдняй школе ў Радаме. У 1905 годзе пачаў вучобу на філасофскім і прыродна-агранамічным факультэтах Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве.

Рэдагаваў моладзевы левы часопіс «Głos(польск.) бел.». Быў членам Саюзу сацыялістычнай моладзі, а з 1908 да 1910 належаў да польскай сацыялістычнай партыі(бел. (тар.)) бел., кіраваў моладзевай арганізаціі «Spójnia» у Кракаве.

У 1912 годзе С. Гельтман уладкаваўся на працу выкладчыкам у Галотчыне пад Цяханавам, ён таксама працаваў аграномам на Падляшшы і ў Віленскім сельскагаспадарчым таварыстве.

У час Першай сусветнай вайны з 1915 года[2] С. Гельтман быў у Мінску, дзе стаў членам Польскага таварыства ў падтрымку ахвяр вайны.

У 1917 годзе ён стаў членам РСДРП (б), з’яўляўся адным з рэдактараў сацыялістычнай газеты «Польская праўда»[2]. На выбарах у чэрвені 1917 атрымаў мандат члена гарадскога савета ў Мінску па спіску Польскага сацыялістычнага аб’яднання[2], які атрымаў 8 % галасоў у маштабах горада, у канкурэнцыі з нацыянальна-дэмакратычным Польскім выбарчым камітэтам[4].

Як актыўны член бальшавіцкага руху быў членам Выканаўчага камітэта Саветаў салдацкіх і рабочых у Мінску. У студзені 1918 г. ён быў прызначаны камісарам пададдзела па польскіх справах СНК Заходняй вобласці і фронту[2].

З сакавіка па лістапад 1918 года ў палоне ў немцаў у лагеры ў Хафельбергу(руск.) бел..

Пасля вызвалення з 1919 г. намеснік наркама земляробства і лясной гаспадаркі Літ.-Бел. ССР[2]. У 1920 кіраваў сельскагаспадарчым аддзелам у Часовым рэвалюцыйным камітэце Польшчы(руск.) бел..

У 1921—1924 гг. — Сакратар Польскага бюро ЦК РКП (б)[2]. У 1924—1925 гг. быў наркамам земляробства[2], а затым старшынёй Дзяржплана БССР, Эканамічнага савета і намеснік старшыні СНК БССР, з 1925 г. — рэктар Камуністычнага ўніверсітэта ў Мінску, а з 1927 г. — загадчык польскага сектара Інстытута Беларускай культуры[2].

Ён быў актыўным членам Камуністычнай партыі Беларусі, уваходзіў у ЦК (1924—1929). Ён быў членам ЦВК Беларускай ССР (1924—1929), член прэзідыума (1926—1929)[2].

У 1930-я гады працаваў у РСФСР, у Наркамаце зернасаўгасаў СССР[2].

Падчас «вялікай чысткі(руск.) бел.» 5 красавіка 1937 года ён быў арыштаваны органамі НКУС. 20 верасня 1937 прыгавораны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да пакарання смерцю за «ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі ПВА», расстраляны ў той жа дзень[5]. Крэміраваны ў крэматорыі на Данскіх могілках(руск.) бел. і пахаваны ананімна.

Рэабілітаваны 31 сакавіка 1956 года Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР.

Эканамічная дзейнасцьПравіць

У 1919—1920 гг. прымаў удзел у выпрацоўцы аграрнай палітыкі ЛітБелу, актыўна публікуючы ў «Звяздзе» і адстойваючы погляды, блізкія да Р. Люксембург, В. Міцкевіча-Капсукаса і З. Ангарэціса, а ў пачатку 1920-х гадоў — адзін з першых у эканамічнай літаратуры БССР даў аналіз і ацэнку гэтай палітыкі. Пад яго кіраўніцтвам былі распрацаваны першыя планы аднаўлення сельскай і лясной гаспадаркі, меліярацыйных работ у БССР і Зямельны кодэкс БССР 1925 года, у якім прызнавалася неабходнасць свабоднага выбару сялянамі формаў землекарыстання, шэраг рынкавых з’яў у беларускай вёсцы (арэнда зямлі, наём рабочай сілы). У сярэдзіне 1920-х гадоў адстойваў неабходнасць пашырэння рамак рынкавых адносін у беларускай вёсцы, а таксама распрацоўваў праблемы станаўлення кан’юнктурных назіранняў у БССР.

Навуковыя працыПравіць

Аўтар навуковых прац па аграрных пытаннях, праблемах кан’юнктуры і планавання, польскім рэвалюцыйным руху[2].

  • Nacjanalizacja ziemi na Bielei Rusi. Мн., 1921;
  • Kodeks zolny Belarusi. Мн., 1926;
  • О конъюнктуре // Советское строительство. 1924, № 1. — С. 143—144;
  • Хирургия или примочка // Советской строительство. 1926, № 3. — С. 6-14;
  • Единый Земельный кодекс БССР // Звязда. 1924, № 257.
  • Chłopskie partactwo czy gospodarka społeczna. Sprawa polska podczas rewolucji. Mińsk-Moskwa 1920;
  • Robotnik polski w Rewolucji Październikowej na Białorusi. Мн., 1927;

Прадмова С. Гельтмана да зборніка дакументаў «Rok 1863 na Mińszczyźnie», апублікаванага ў 1927, стала нагодай да пераследу аўтара і абвінавачванняў у нацыянал-бальшавізме[6].

Зноскі

  1. http://hbc.bas-net.by/hbcinfo/books/Grummo2016-1.pdf
  2. 2,00 2,01 2,02 2,03 2,04 2,05 2,06 2,07 2,08 2,09 2,10 2,11 Гельтман Стефан Леонович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 144. — 737 с.
  3. Виктор Степанович ГЕЛЬТМАН. Воспоминания современников (руск.) 
  4. Tarasiuk Dariusz, «Między nadzieją a niepokojem: działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905—1918», Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, Lublin 2007, s. 175
  5. Гельтман Стефан Леонович (руск.) 
  6. Sierocka Krystyna(руск.) бел., «Polonia radziecka 1917—1939»: z działalności kulturalnej i literackiej", Państwowy Instytut Wydawniczy(польск.) бел., Warszawa 1968, s. 120—123.

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя. Ў 18 тамах. Т. 5: Мінск, «Беларуская энцыклапедыя», 1997. Ст. 145.
  • (red.) Ludwik Bazylow(польск.) бел., Jan Sobczak, «Encyklopedia Rewolucji Październikowej», Warszawa 1977, s. 124

СпасылкіПравіць