Стэфан Макрэцкі
Стэфан Макрэ́цкі (польск.: Stefan Mokrzecki; 11 мая 1862, в. Дзітрыкі Лідскага павета, цяпер Лідскі раён — 9 красавіка 1932) — генерал, палітычны дзеяч Сярэдняй Літвы.
Стэфан Макрэцкі | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 11 мая 1862 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 красавіка 1932 (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Званне | дывізійный генерал[d] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
![]() |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям'і землеўласнікаў, брат навукоўца Зыгмунта Макрэцкага, генерала Адама Макрэцкага
Атрымаў вайсковую адукацыю, з 1878 служыў у расійскім войску. У 1911 у чыне палкоўніка; удзельнік Першай сусветнай вайны, ваяваў ва Усходняй Прусіі. У верасні 1914 цяжка паранены, трапіў у нямецкі палон, дзе быў да лістапада 1915. Падчас абмену палоннымі вярнуўся ў Расію. У 1917 у чыне генерала, стаў адным з арганізатараў Саюзу вайсковых палякаў. У сакавіку 1918 накіраваўся на Украіну, з сакавіка 1919 уступіў у Войска Польскае.
У 1919—1920 на камандных пасадах. Удзельнік летніх баёў 1920. У лістападзе-снежні камандаваў І корпусам войск Сярэдняй Літвы. Затым служыў пры камандуючым войскамі Сярэдняй Літвы генерале Люцыяне Жалігоўскім, дэкрэтам якога ў студзені 1921 прызначаны выканаўцам абавязкаў старшыні Часовай урадавай камісіі Сярэдняй Літвы. З лістапада стаў віцэ-старшынём Камісіі, на гэтай пасадзе заставаўся да перадачы Сярэдняй Літвы ў красавіку 1922 Польшчы.
Затым да 1925 генерал Макрэцкі быў на службе ў Войску Польскім, а калі канчаткова пайшоў на пенсію жыў у маёнтку Вінькаўцы (Лідскі павет), а таксама ў Вільні. Памёр у 1932, пахаваны ў Вільні. Стэфан Макрэцкі быў узнагароджаны расійскімі і польскімі дзяржаўнымі ўзнагародамі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Стэфан Макрэцкі / паводле П. Ставецкага // Лідскі летапісец, № 18.