Стафан Міхал Пузына
(1667—1738) езуіт, навуковец
(Пасля перасылкі з Стэфан Пузына)
Стафан Міхал Пузына (21 снежня 1667, Упіта, Троцкае ваяводства, Вялікае Княства Літоўскае — 5 сакавіка 1738) — вялікалітоўскі навуковец, сын Андрэя. Доктар філасофіі (1705) і тэалогіі (1734).
Стафан Міхал Пузына | |
---|---|
Герб «Агінец» | |
Дата нараджэння | 21 снежня 1667 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 сакавіка 1738 (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Андрэй Пузына[1] |
Маці | Ефрасіння з Хжанстоўскіх[d][1] |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | філасофія, тэалогія, геаграфія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьВучыўся ў Вільні, Пінску, Нясвіжы. 3 1685 года езуіт. Выкладаў у езуіцкіх навучальных установах у Пінску, Гародне, Крожах, Вільні, Полацку, Браневе, Варшаве. У 1717—1734 гадах узначальваў езуіцкую друкарню ў Варшаве, дзе выдаваў свае тэалагічныя, філасофскія і геаграфічныя працы і пераклады.
Літаратура
правіць- Пузына // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. — С. 6.
- ↑ а б Пташицкій С. Л. Князья Пузыны. Историко-генеологическіе матеріалы — СПб.: Типографія инженера Г. А. Бернштейна, 1899. — С. 34–35. — 131 с.