Стафан Ян Слізень

(Пасля перасылкі з Стэфан Ян Слізень)

Стафан Ян Слізень (? — да 5 ліпеня 1707) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Стафан Ян Слізень
польск.: Stefan Jan Ślizień
POL COA Świat II.svg
Герб «Слізень»[d]
Вялікі рэферэндар літоўскі
15 чэрвеня 1705 — 1707
Папярэднік Ян Уладзіслаў Бжастоўскі
Пераемнік Ян Фрыдэрык Сапега
 
Дзейнасць паэт, палітык
Нараджэнне XVII стагоддзе
Смерць не пазней за 5 ліпеня 1707
Дынастыя Слізні
Бацька Аляксандр Казімір Слізень

БіяграфіяПравіць

Паходзіў са шляхецкага роду Слізняў, сын Аляксандра Казіміра, стольніка ашмянскага. Падстароста ашмянскі з 1681 года, пісар земскі ашмянскі з 1683 года, Рэферэндар вялікі літоўскі з 15 чэрвеня 1705 года па 1707, староста крэўскі, пасол на сойм 1696, маршалак Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ў 1705.

Пад сцягамі караля Яна Сабескага браў удзел у бітвах пад Няміравам, Комарна, Калішам, Хацінам; з Сяняўскім — у Валахіі. Пазней усё падзеі апісаў у рыфмаваным дыярыушы. У 1705 годзе браў удзел у Сандамірскай канфедэрацыі ад Віленскага ваяводства.

ТворыПравіць

  • Haracz krwią turecką Turkom wypłacony. — Wilno. — 1674.

фрагменты:

  • Wójcicki K. W. Stare gawędy i obrazy. Т. 1. — Warszawa. — 1840. — s. 196—200.
  • Górski K. M. Król Jan III w poezji polskiej XVII w. // Pisma literackie. — Kraków. — 1913.

ЛітаратураПравіць