Стэфан IX (X)
Стэфан IX (X)[4] (лац.: Stephanus PP. IX (X); свецкае імя Фрыдрых Латарынгскі фр.: Frédéric de Lorraine; каля 1010/1020 — 29 сакавіка 1058) — Папа Рымскі з 3 жніўня 1057 па 29 сакавіка 1058, сын герцага Латарынгіі Газела I, брат Готфрыда II Барадатага, герцага Латарынгіі і маркграфа Тасканы, якога жадаў каранаваць імператарам.
Стэфан IX (X) | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Stephanus PP. IX (X) | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Віктар II | ||||||
Пераемнік | Мікалай II, Папа Рымскі | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар | ||||||
Імя пры нараджэнні | Фрыдрых Латарынгскі | ||||||
Арыгінал імя пры нараджэнні |
фр.: Frédéric de Lorraine | ||||||
Нараджэнне |
каля 1000[1] ці каля 1020 |
||||||
Смерць |
29 сакавіка 1058[2] |
||||||
Пахаванне | |||||||
Бацька | Gothelo I, Duke of Lorraine[d] | ||||||
Маці | Урака Іўрэйская[d][3] | ||||||
Кардынал з | 14 чэрвеня 1057 | ||||||
![]() |
Біяграфія Правіць
Дакладны год нараджэння будучага Папы невядомы. Верагодна ён нарадзіўся ў 1010-я — 1020-я гады, але не пазней за 1022 год. Ён быў трэцім сынам герцага Верхняй Латарынгіі Газела I, атрымаўшы пры нараджэнні імя Фрыдрых. Быўшы малодшым з сыноў герцага, Фрыдрых абраў духоўную кар’еру. Ён атрымаў выхаванне ў саборы Святога Ламберта ў Льежы. У 1041 годзе ён быў прызначаны там архідыяканам.
У 1049/1050 годзе Фрыдрых дзякуючы Папе Льву IX патрапіў у Рым, дзе ў 1051 годзе стаў бібліятэкарам і канцлерам Рымскай царквы. У 1053 годзе Фрыдрых разам з Папам патрапіў у палон да нарманаў у бітве пры Чывітаце.
У 1054 годзе Фрыдрых быў адным з папскіх легатаў, якія узначаленыя кардыналам Гумбертам адправіліся ў Канстанцінопаль. Там 16 ліпеня ў саборы Святой Сафіі Фрыдрых разам з кардыналам Гумбертам і біскупам Амальфі Пятром абвясцілі пра звяржэнне патрыярха Канстанцінопальскага Міхаіла Кіруларыя і яго адлучэнне ад Царквы. У адказ на гэта 20 ліпеня патрыярх аддаў анафеме легатаў. Так пачаўся Вялікі раскол хрысціянскай царквы.
Пасля вяртання ў Рым Фрыдрых ухіліўся ад канфлікту паміж яго братам Готфрыдам Барадатым і імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі Генрыха III. Фрыдрых пасяліўся ў абацтве Монтэкасіна, дзе 23 мая 1057 года быў абраны абатам. А 14 чэрвеня Фрыдрых стаў кардыналам.
28 ліпеня 1057 года памёр Папа Рымскі Віктар II. Пад уплывам Готфрыда Барадатага, 2 жніўня новым Папам быў абраны Фрыдрых, які абраў сабе імя Стэфан IX. 3 жніўня ў базіліцы Святога Пятра ён быў прысвечаны ў сан Папы.
Абранне Стэфана IX не было ўзгоднена з германскім каралеўскім дваром, якім пасля смерці імператара Генрыха III кіравала яго ўдава Агнэса дэ Пуацье ад імя свайго малалетняга сына Генрыха IV. Для таго, каб атрымаць ухваленне Агнэсы, Стэфан IX адправіў у якасці сваіх нунцыяў Гільдэбранда (будучага Папу пад імем Рыгор VII), узведзенага ім у сан архідыякана, і біскупа Лукі Ансельма I. Быўшы таленавітым дыпламатам, Гільдэбранд павінен быў супакоіць германскі двор і дамагчыся прызнання ад Агнэсы. Аднак яны вярнуліся ў Італію ўжо пасля смерці папы.
Як і яго папярэднікі, Стэфан IX быў прыхільнікам правядзення Клюнійскай рэформы. Для яе правядзення Стэфан IX стаў збіраць вакол сябе прыхільнікаў. Адным з запрошаных быў кардынал-біскуп Осціі Пётр Даміяні. Акрамя таго, Стэфан прыняў пад заступніцтва дыякана Арыяльда і субдыякана Ландульфа, кіраўнікоў рэфарматарскага руху патарыеў у Мілане. Стэфан IX і яго прыхільнікі выступалі супраць сіманіі і за ўвядзенне цэлібату духавенства.
Акрамя правядзення царкоўнай рэформы, Стэфан IX таксама планаваў вывесці папскі прастол з падначалення кіраўнікоў Свяшчэннай Рымскай імперыі, а таксама стварыць у Паўночнай Італіі незалежную дзяржаву, на чале якога ён жадаў паставіць свайго брата, Готфрыда Барадатага. Для гэтага Папа перадаў Готфрыду ў Італіі мноства ўладанняў, уключаючы герцагства Спалета. Акрамя таго, Стэфан планаваў адпомсціць норманам, якія захапілі Паўднёвую Італію, падпарадкаваўшы іх уладанні царквы.
У 1058 годзе Стэфан IX паехаў у Фларэнцыю, дзе ён збіраўся сустрэцца з Готфрыдам Барадатым. Аднак там ён 29 сакавіка памёр.
Зноскі
- ↑ https://www.biografiasyvidas.com/biografia/e/esteban_ix.htm
- ↑ vari a. Enciclopedia dei Papi — 2000.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Падвойная нумарацыя гэтага Папы выкарыстоўваецца ў сувязі з рознагалоссямі, ці з’яўляўся Папам Стэфан II. На практыку ён называўся Стэфан IX.
Литература Правіць
- Бульст-Тиле Мария Луиза, Йордан Карл, Флекенштейн Йозеф. Священная Римская империя: эпоха становления / Пер. с нем. Дробинской К. Л., Неборской Л. Н. под редакцией Ермаченко И. О. — СПб.: Евразия, 2008. — 480 с. — 1000 экз. — ISBN 978-5-8071-310-9
- Грегоровиус Ф. История города Рима в Средние века (от V до XVI столетия) / Перевод с немецкого М. Литвинова, В. Линде, В. Савина. — М.: Издательство АЛЬФА-КНИГА, 2008. — 1280 с. — (Полное издание в одном томе). — 6000 экз. — ISBN 978-5-9922-0191-8
- Theodor Lindner. Stephan IX. // Allgemeine Deutsche Biographie (ADB). Band 36. — Leipzig: Duncker & Humblot, 1893. — S. 62–64. (ням.)
- Stephan Freund. Stephan IX., Papst // Biographisch-Bibliographisches Kirchenlexikon (BBKL). Band 10. — Herzberg: 1995. — P. 1357—1360. — ISBN 3-88309-062-X.
Спасылкі Правіць
- Стефан, римские папы // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Dukes of Lower Lotharingia 1012-1023, 1046-1065 (Family of Wigerich) (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 15 лютага 2011.
- Stephan IX. Papst . Mittelalterliche Genealogie im Deutschen Reich bis zum Ende der Staufer. Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2011. Праверана 12 жніўня 2011.