Субрахманьян Чандрасекар
Субрахманьян Чандрасекар (Subrahmanyan Chandrasekhar; 19 кастрычніка 1910, г. Лахор, Індыя, цяпер у Пакістане — 21 жніўня 1995) — амерыканскі астрафізік-тэарэтык. Член Каралеўскага астранамічнага таварыства (1933), Лонданскага каралеўскага таварыства (1944), Нацыянальнай АН ЗША (1955).
Субрахманьян Чандрасекар | |
---|---|
там.: சுப்பிரமணியன் சந்திரசேகர | |
![]() | |
Дата нараджэння | 19 кастрычніка 1910[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 жніўня 1995[1][2][…] (84 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Lalitha Doraiswamy[d] |
Род дзейнасці | матэматык, фізік, астраном, астрафізік, навуковы работнік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | астрафізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофскіх навук |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Ральф Фаўлер |
Член у | |
Узнагароды |
![]() |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Скончыў Мадраскі ўніверсітэт (1930) і Кембрыджскі ўніверсітэт (1933). 3 1936 у ЗША. 3 1937 ў Чыкагскім універсітэце (у 1937—64 у Ёркскай абсерваторыі).
Навуковыя працы па ўнутранай будове і дынаміцы зорак, радыяцыйным пераносе, гідрадынамічнай і гідрамагнітнай устойлівасці, агульнай тэорыі адноснасці. Даказаў існаванне гранічнай масы для белых карлікаў (1931), пасля перавышэння якой пачынаецца гравітацыйны калапс. Распрацаваў тэорыю зорак з ізатэрмічным ядром (тэорыя Чандрасекара — Шонберга, 1942). Даследаваў мвханізмы пераносу і рассеяння выпрамянення ў планетных атмасферах (тэорыя Козырава — Чандрасекара, 1934; эфект Собалева — Чандрасекара, 1946).
Нобелеўская прэмія па фізіцы 1983 (з У. А. Фаўлерам). Нацыянальны навуковы медаль ЗША (1966). Яго імем названы малая планета і касмічная рэнтгенаўская абсерваторыя «Чандра», запушчаная НАСА у 1999.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ а б Subrahmanyan Chandrasekhar // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г д https://doi.org/10.1098/rsbm.1996.0006 — С. 82.
- ↑ а б Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ а б https://doi.org/10.1098/rsbm.1996.0006 — С. 83.
- ↑ NNDB — 2002.
- ↑ https://twas.org/directory/chandrasekhar-subrahmanyan
ЛітаратураПравіць
- Касцюковіч М. Чандрасекар // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003. С. 215.