Суб’ектыўны ідэалізм

Суб'ектыўны ідэалізм — група напрамкаў у філасофіі, прадстаўнікі якіх адмаўляюць існаванне незалежнай ад волі і свядомасці суб'екта рэальнасці. Філосафы гэтых напрамкаў альбо лічаць, што свет, у якім жыве і дзейнічае суб'ект, ёсць сукупнасць адчуванняў, перажыванняў, настрояў, дзеянняў гэтага суб'екта, альбо, як мінімум, мяркуюць, што гэтая сукупнасць з'яўляецца неад'емнай часткай свету. Радыкальнай формай суб'ектыўнага ідэалізму з'яўляецца саліпсізм, у якім рэальным прызнаецца толькі думаючы суб'ект, а ўсё астатняе аб'яўляецца існуючых толькі ў яго свядомасці.

Родапачынальнікам суб'ектыўнага ідэалізму ў заходняй філасофіі з'яўляецца Джордж Берклі.

Літаратура правіць