Судзібар
Судзі́бар[1] (трансліт.: Sudzibar, руск.: Судибор) — вёска ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Галубіцкага сельсавета. На сёння фізічна не існуе.
Вёска
Судзібар
|
Назва
правіцьУ літоўскай антрапаніміі вядомы двухасноўны антрапонім (калісняе імя) Sud-bar'as. Вядомыя і адпаведныя іменныя асновы Sud- i Bar-[2].
Побач, цераз Снядзін, вёска Мардзвін (вядомы балцка-літоўскі двухасноўны антрапонім Mard-vin'as).
Вядомае смаргонскае прозвішча Судзібар.
Гісторыя
правіцьВёска ўваходзіла ў склад буйного маёнтка Снядзін. У сярэдзіне XVIII ст. маёнтак Снядзін з прыналежнымі вёскамі (Дарашэвічы, Паўлінаў, Судзібар, Засоп'е) належаў каталіцкаму ордэну езуітаў. Пасля скасавання ордэна езуітаў у 1773 г. у Рэчы Паспалітай маёнтак перайшоў ва ўласнасць магнатаў Масальскіх.
У 1807 г. новагародскі падкаморы Антон Нестар Кеневіч (1775—1822) купіў маёнтак Снядзін (з прыналежнымі вёскамі (Дарашэвічы, Судзібар, Засоп'е і інш.) у Гелены Патоцкай (з роду Масальскіх). З таго часу маёнтак належаў Кеневічам фактычна да 1920 г., калі Кеневічы ў выніку нацыяналізацыі бальшавікамі страцілі ўсе свае маёнткі, прадпрыемствы і палацы, якія апынуліся на савецкім баку ў БССР пасля Рыжскага мірнага дагавора (1921). Самі Кеневічы пераехалі на сталае жыхарства ў Польшчу.
Да 26 верасня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Снядзінскага сельсавета[3].
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Су́дзібар
- ↑ Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. C. 77, 141.
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Архівавана 22 верасня 2019. (руск.)
Літаратура
правіць- Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — 474 s.
- Kieniewicz, S. Dereszewicze. 1863 / S. Kieniewicz. — Wroclaw-Warszawa-Kraków-Gdańsk-Lodź : Ossolineum, 1986. — 192 s.
- Kieniewicz, A. Nad Prypecią dawno temu… Wspomnienia zamierzchłej przeszłości / A. Kieniewicz. – Wrocław etc. : Ossolineum, 1989. — 558 s.
- Urbański, A. Memento kresowe / A. Urbański. — Warszawa : Drukarnia St. Niemiry syn i S-ka, 1929. — 156 s.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх