Судзімасць — юрыдычныя вынікі, якія звязаны з вынясеннем абвінаваўчага прыгавору і дзейнічаюць пасля адбывання вінаватым устаноўленага пакарання. Судзімасць разглядаецца як абцяжваючая адказнасць, акалічнасць пры ўчыненні новага злачынства. Наяўнасць судзімасці можа пацягнуць пэўныя абмежаванні ў выбары працы. Паводле Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь за асуджаным пры пэўных умовах на працягу тэрміну судзімасці можа ажыццяўляцца прафілактычнае назіранне або прэвентыўны нагляд. Тэрміны пагашэння судзімасці ўстаноўлены заканадаўствам з улікам характара ўчыненага злачынства, віду і тэрміну пакарання. Пагашэнне або зняцце судзімасці анулюе ўсе прававыя вынікі, звязаныя з судзімасцю. Асоба лічыцца асуджанай з дня набыцця законнай сілы прыгавора суда да пагашэння або зняцця судзімасці, калі прыгавор не быў адменены ва ўстаноўленым законам парадку[1].

Зноскі

  1. Уголовный Кодекс Республики Беларусь — Мн.: Амалфея, 2009. — С. 34, Статья 45.2.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць