Водны транспарт
Во́дны тра́нспарт — від транспарту, які перавозіць грузы і/ці пасажыраў па водных шляхах зносін, як натуральных (акіяны, моры, рэкі, азёры), так і штучных (каналы, вадасховішчы). Асноўным транспартным сродкам з'яўляецца судна.

Паводле тыпу акваторый падпадзяляецца на:
- Рачны транспарт (перавозкі па азёрах звычайна адносяць да рачнога транспарту (за выключэннем самых буйных азёр — такіх, як Каспійскае мора);
- Марскі транспарт.
Марскія судны павінны валодаць мараходнасцю, г.з. здольнасцю не руйнавацца і не тануць пры хваляванні; марскія судны буйнейшыя за рачныя.
Для пагрузкі і выгрузкі служаць парты (марскія і рачныя); для пасажыраў майструюць марскія і рачныя вакзалы.
Водны транспарт адрозніваецца высокай правазной здольнасцю і вельмі нізкім сабекоштам перавозак; акрамя таго, ён дазваляе перавозіць амаль любыя буйнагабарытныя грузы. Далей, водны транспарт жыццёва важны там, дзе немагчымы сухапутныя перавозкі: паміж кантынентамі, астравамі, а таксама ў слабаасвоеных раёнах. Важнай разнавіднасцю воднага транспарта з'яўляюцца паромы.
Хуткасць руху на водным транспарце адносна невысокая, таму ў наш час ён амаль не выкарыстоўваецца для дзелавых пасажырскіх перавозак. Затое ён вельмі папулярны ў турыстаў і наогул аматараў актыўнага адпачынку. Выкарыстоўваюцца і вялікія турыстычныя судны, і найразнастайныя катары, яхты і лодкі.
Адмысловы від воднага транспарту — буер — перасоўваецца пад дзеяннем сілы ветру на каньках па замёрзлай паверхні вады.
Гл. таксамаПравіць
СпасылкіПравіць
- Live Ships Map AIS — геаінфармацыйная сістэма Архівавана 19 кастрычніка 2013., якая паказвае ў рэальным часе месцазнаходжанне марскіх судоў на карце Google Maps, іх курс, хуткасць, інфармацыю пра кожнае судна.