Суд Заводскага раёна г. Мінска
Суд Заводскага раёна г. Мінска — раённы суд агульнай юрысдыкцыі[1] на тэрыторыі Заводскага раёна Мінска. Размешчаны ў будынку па Партызанскім праспекце, 75А.
Суд Заводскага раёна г. Мінска | |
---|---|
Від | раённы суд |
Інстанцыя | суд першай інстанцыі |
Юрысдыкцыя | Заводскі раён Мінска |
Склад | прызначаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па прадстаўленні Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь |
Тэрмін службы | 5 гадоў |
Кіраўніцтва | |
Старшыня | Рыта Пятроўна Шаграй |
Уступіў на пасаду | 27 студзеня 2015 |
Зала пасяджэнняў | |
Адрас | 220107 г. Мінск, Партызанскі пр., 75А |
Разглядае ў межах сваёй кампетэнцыі ў якасці суда першай інстанцыі і па абставінах, якія нанава адкрыліся, грамадзянскія справы, а таксама ў якасці суда першай інстанцыі крымінальныя справы і справы аб адміністрацыйных правапарушэннях; разглядае ў межах сваёй кампетэнцыі скаргі (пратэсты) на пастановы па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях; вывучае і абагульняе судовую практыку, вядзе судовую статыстыку; ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі[1].
Суд складаецца з суддзяў, у тым ліку старшыні суда, якія прызначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па прадстаўленні Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь. Суддзі прызначаюцца на пасаду тэрмінам на пяць гадоў і могуць быць прызначаны на новы тэрмін ці бестэрмінова. Верхні ўзрост знаходжання на дзяржаўнай службе суддзяў — 65 гадоў[1].
Вышэйстаячым судом з’яўляецца Мінскі гарадскі суд[1].
Старшыні суда
правіцьЗноскі
- ↑ а б в г Кодекс Республики Беларусь о судоустройстве и статусе судей 29 июня 2006 г. № 139-З
Спасылкі
правіць- Афіцыйная старонка Архівавана 18 лютага 2023.