Суй

кітайская дынастыя
(Пасля перасылкі з Суй, дынастыя)

Суй — дынастыя ў Кітаі ў 581—618 гг.

Гістарычная дзяржава
Суй
581 — 618

Сталіца
Афіцыйная мова кітайская мова
Грашовая адзінка ancient Chinese coinage[d]
Форма кіравання манархія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Заснавана палкаводцам Ян Цзянем, які ў 581 г. скінуў імператара з дынастыі Паўночная Чжоў (што закончыла панаванне на поўначы Кітая некітайскіх дынастый) і абвясціў сябе імператарам Вэньдзі (581—604). У 589 г. ён аб’яднаў пад сваёй уладай Паўночны і Паўднёвы Кітай, чым паклаў канец перыяду паўднёвых і паўночных дынастый. Ажыццявіў рэформы з мэтай стварэння моцнай цэнтралізаванай дзяржавы. Пры яго пераемніку імператару Ян Гуану (Яндзі; 605—617), кіраванне якога вылучалася крайнім дэспатызмам, пабудавана асноўная частка Вялікага канала.

Знешнія войны (у Карэі, В’етнаме і інш.) пагоршылі эканамічнае становішча краіны, а высокія падаткі выклікалі народнае паўстанне (611—618). Ян Гуан быў забіты сваімі салдатамі, а ўладу ў 618 г. захапіў намеснік у Таюані — Лі Юань, які заснаваў дынастыю Тан.

Зноскі

Літаратура правіць