Сука́рна[7] (6 чэрвеня 1901, Сурабая, Інданезія — 21 чэрвеня 1970) — палітычны і дзяржаўны дзеяч Інданезіі.

Сукарна
індан.: Sukarno
1-ы прэзідэнт Інданезіі
18 жніўня 1945 — 12 сакавіка 1967
Пераемнік Мухамед Сухарта
прэм’ер-міністр Інданезіі[d]
9 ліпеня 1959 — 25 ліпеня 1966
Папярэднік Djuanda Kartawidjaja[d]
Нараджэнне 6 чэрвеня 1901(1901-06-06)[1][2][…]
Смерць 21 чэрвеня 1970(1970-06-21)[3][1][…] (69 гадоў)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні яв.: Kusno Sosrodihardjo
Бацька Soekemi Sosrodihardjo[d]
Маці Ida Ayu Nyoman Rai[d]
Жонка Siti Oetari[d], Inggit Garnasih[d], Fatmawati[d], Hartini[d], Kartini Manoppo[d], Dewi Sukarno[d], Haryati[d], Yurike Sanger[d], Heldy Djafar[d] і Amelia De La Rama[d][4]
Дзеці Guntur Soekarnoputra[d], Мегаваці Сукарнапутры, Taufan Sukarnoputra[d], Sukmawati Soekarnoputri[d], Guruh Sukarnoputra[d], Rachmawati Sukarnoputri[d], Bayu Sukarnoputra[d], Totok Suryawan[d], Kartika Sari Dewi Soekarno[d] і Ayu Gembirowati[d]
Веравызнанне іслам
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, калекцыянер мастацтва
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія Правіць

Скончыў Тэхналагічны інстытут у горадзе Бандунг (1925). Удзельнік стварэння «Бандунгскага даследчага клуба» (1926), на базе якога ў 1927 годзе створана Нацыянальная партыя Інданезіі; яе першы старшыня. За антыкаланіяльную дзейнасць у 1929—1931 гадах зняволены ў турме, з 1933 па 1942 год у ссылцы. У 1945 годзе сфармуляваў 5 прынцыпаў (нацыяналізм, інтэрнацыяналізм, народаўладдзе, сацыяльная справядлівасць, вера ў адзінага Бога), якія сталі афіцыйнай ідэалогіяй Інданезіі. 17 жніўня 1945 года Сукарна абвясціў незалежнасць Рэспублікі Інданезія. Абраны яе прэзідэнтам, узначаліў барацьбу супраць нідэрландскіх каланізатараў (1945—1949). У 1957—1959 гадах па яго ініцыятыве ў краіне сфарміраваны лад т.зв. «накіроўвальнай дэмакратыі» на аснове канцэпцыі функцыянальных груп, члены якіх звязаны агульнай дзейнасцю, рэлігіяй, адукацыяй і г.д. Быў распушчаны парламент, новыя дэпутаты прызначаны асабіста Сукарнам, які сканцэнтраваў у сваіх руках заканадаўчую і выканаўчую ўладу. У 1963 года абвешчаны пажыццёвым прэзідэнтам краіны. Сукарна адзін з ініцыятараў Бандунгскай канферэнцыі 1955 года і руху Недалучэння. Яго кірунак на пашырэнне сувязей з СССР і КНР абвастрыў адносіны з краінамі Захаду, найперш з-за канфлікту з Малайзіяй і выхаду Інданезіі з ААН (студзень 1965). Палітыка Сукарны прывяла да эканамічнага крызісу, які супаў з вострым канфліктам паміж камуністамі і арміяй. Пасля путчу 30.9.1965 адхілены ад рэальнага кіраўніцтва краінай, у 1967 годзе адмовіўся ад усіх дзяржаўных пасад.

Зноскі

Літаратура Правіць