Суксэ
Суксэ-Мікалай (лац.: Suxe sive Nicholaus) — адзін з нальшанскіх князёў (nobilis de Lettowia de provincia Nalsen).
За часам вялікага князя літоўскага Шварна[1], недзе ў 1266—1268 гадах[2], уцёк разам з братам з ВКЛ у Рыгу, дзе ахрысціўся пад імем Мікалай. Затым, 5 красавіка 1268 года, браты сталі васаламі рыжскага архібіскупа Альберта, аддаўшы яму свае страчаныя ўладанні ў Нальшанах і атрымаўшы іх назад у якасці феодаў — такім чынам, на архібіскупа ўскладаўся клопат пра вызваленне ўладанняў сваіх васалаў з-пад улады паганцаў. У 1272—1274 гадах Суксэ прымаў удзел ў паходах лівонскіх немцаў на Аўкштайцію, у т. л. і Нальшаны, загінуў падчас аднаго з паходаў.
Зноскі
- ↑ Насевіч 1994.
- ↑ Дубонис 2007, с. 259—274.
Літаратура
правіць- Дубонис, А. (2007). "К вопросу о влиянии соседей на литовское общество в период становления Литовского государства". RUTHENICA (6). Кіеў: Інстытут гісторыі Украіны НАН Украіны?!.
- Насевіч В. ВКЛ ад узнікнення да Крэўскай уніі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.