Сулейманавы горы
Сулейманавы горы (англ.: Sulaiman Mountains) — ускраінныя горы на ўсходзе Іранскага нагор’я ў Пакістане (паўночныя адгор’і ў Афганістане).
Сулейманавы горы | |
---|---|
![]() Фатаграфія са спадарожніка НАСА | |
Краіны | |
Найвышэйшая вяршыня | Тахт-і-Сулейман |
![]() |
Дуга Сулейманавых гор паміж Памірскім і Квета-Пішынскім вузламі скучвання складаецца з сістэмы субмерыдыянальна выцягнутых на 600 км паралельных хрыбтоў пры шырыні каля 300 км, амаль аднавышынных (выш. 1800—2100 м), раздзеленых пласкагор’ямі і скразнымі далінамі. Найбольшая вышыня (3441 м) на масівах Абашта-Цукай і Тахты-Сулейман («Трон Саламона»). Складзены пераважна з вапнякоў і пясчанікаў, змятых у складкі ў кайназоі. Стромка абрываюцца да даліны р. Інд. Моцна сейсмічныя. Адносна плоская і нізінная Дэльта Інда размешчана на ўсход ад гор[1].
Клімат сухі, субтрапічны. Паўночна-ўсходнія схілы пад уплывам летняга мусону. Пераважаюць ландшафты сухіх стэпаў і пустынь. На ўсходзе і паўночным усходзе вышынная занальнасць. Лясная і кустовая расліннасць (дуб, хвоя Жарардзі, ядловец мнагаплодны).
У рачных далінах паліўное земляробства, садаводства.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Яротаў А. Сулейманавы горы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).