Су́ндская мова або сунда́нская мова (сунд.: Basa Sunda) — аўстранезійская мова, родная мова сундаў. Распаўсюджана галоўным чынам у Інданезіі, на захадзе вострава Ява. Агульная колькасць носьбітаў (2007 г.) - каля 38 млн. чал.

Сундская
Саманазва Basa Sunda
Краіны Інданезія
Рэгіёны востраў Ява
Арганізацыя, якая рэгулюе
Агульная колькасць носьбітаў 38 млн. (2007)
Класіфікацыя
Катэгорыя ???

Аўстранезійская
 Малайска-палінезійская

   малайска-сунданская
Моўныя коды
ISO 639-1 su
ISO 639-2 sun
ISO 639-3 sun

АсаблівасціПравіць

Сундская мова прадстаўлена 6 буйнымі дыялектамі. У пісьмовасці выкарыстоўваецца найбольш папулярны дыялект прыянган. У 1996 - 1997 гг. урад правінцыі Заходняя Ява і шэраг навукова-даследчых устаноў упершыню правялі стандартызацыю літаратурнай мовы.

ПісьмовасцьПравіць

Запісы на мове сундаў сустракаюцца з эпохі сярэднявечча. Першапачаткова яны рабіліся на аснове пісьма, запазычанага ў індыйцаў і яванцаў. Вядомы надпісы арабскімі літарамі. У XIV - XVIII стст. склалася арыгінальная сундская пісьмовасць аксара сунда куна або папросту аксара сунда. У наш час распаўсюджаны алфавіт на аснове лацінкі.

СпасылкіПравіць