Сун

кітайская дынастыя і дзяржава
(Пасля перасылкі з Сун, дынастыя)

Сун (кіт. спр. 宋朝, піньінь Sòng Cháo, пал. Сун Чао) — дынастыя і імперыя ў Кітаі ў 10—13 стст.

Гістарычная дзяржава
Сун
960 — 1279

Сталіца
Форма кіравання манархія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Заснавальнік Сун, палкаводзец Чжао Куанінь захапіў у 960 г. ўладу і абвясціў сябе імператарам Тайцзу (960—976), чым скончыў перыяд смут пасля падзення дынастыі Тан. Яго пераемнік Тайцзун (976—997) канчаткова аб'яднаў Кітай пад уладай Сун.

Спыненне міжусобіц спрыяла хуткаму эканамічнаму ўздыму краіны, росквіту кітайскай сярэдневяковай культуры. Развівалася філасофія ў выглядзе неаканфуцыянства Чжу Сі.

Але імператары цярпелі няўдачы ў барацьбе з паўночнымі качэўнікамі — кіданямі, тангутамі (гл. Заходняе Ся), з-за чаго вымушаны былі плаціць ім даніну. Хуткі рост насельніцтва і недахоп ворных зямель прывялі ў канцы 11 ст. да росту сацыяльнай напружанасці. З мэтай яе памяншэння першы міністр Ван Аньшы правёў у 1069—85 шэраг рэформ, якія ўладкавалі сістэму падаткаў і землекарыстання; былі прыняты захады па асваенні свабодных зямель на поўдні.

Паўднёвая Сун правіць

У пачатку 12 ст. на поўнач Кітая ўварваліся чжурчжэні, якія ў 1127 захапілі сталіцу імперыі г. Бянь (цяпер Кайфын).

Сунскі прынц Гаоцзу (1127—62) аднавіў імперыю Сун, якая ахоплівала толькі Паўднёвы Кітай. Па дагаворы 1141 г., Сун прызнала сябе васалам дзяржавы чжурчжэняў — імперыі Цзінь. На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў Сун вяла барацьбу супраць манголаў (гл. Мангольскія заваяванні), якія ў 1279 г. знішчылі імперыю.

Зноскі

Літаратура правіць