Сун Цынлінь
Сун Цынлінь (кіт. трад. 宋慶齡, спр. 宋庆龄, піньінь Sòng Qìnglíng піньінь Sòng Qìnglíng; 1893—1981) — кітайская палітычная і дзяржаўная дзяячка, кіраўнік Кітайскай Народнай Рэспублікі з 1968 па 1972 гады. Таксама служыла ў якасці намесніцы старшыні КНР (з 1959 па 1975), старшыня ПК УСНП , і старшыня Цэнтральнага народнага ўрада КНР. Адна з трох «сясцёр Сун», якія адыгралі значную ролю ў гісторыі Кітая XX стагоддзя.
Сун Цынлінь | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Чжу Дэ | ||||||
Пераемнік | Ulanhu[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Чжу Дэ | ||||||
Пераемнік | Е Цзяньін[d] | ||||||
Нараджэнне |
27 студзеня 1893[1][2]
|
||||||
Смерць |
29 мая 1981[1][2] (88 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | Charlie Soong[d] | ||||||
Маці | Ni Kwei-tseng[d] | ||||||
Муж | Сунь Ятсен | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | грамадзянскія і палітычныя правы[d] і палітыка[3] | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў сям’і кітайска-амерыканскага бізнесмена і метадысцкага прапаведніка Чарлі Суна. Вучылася ў школе для дзяўчынак, створанай амерыканскімі місіянерамі-метадыстамі (McTyeire School for Girls). Працягнула адукацыю ў ЗША ў жаночым каледжы Wesleyan College, таксама звязаным з метадысцкай царквой.
Па вяртанні ў Кітай у 1913 годзе працавала сакратаром у Сунь Ятсена. У 1915 годзе, насуперак волі бацькоў, выйшла замуж за Сунь Ятсена, які быў на 27 гадоў старэйшы за яе. Вяселле адбылося ў Японіі, дзе жыў у эміграцыі Сунь Ятсен. Была яго жонкай і вернай паплечніцай на працягу 10 гадоў. Падтрымлівала палітыку саюза паміж Гаміньданам і Камуністычнай партыяй Кітая.
У 1926 годзе на другім Усекітайскім з’ездзе Гаміньдана Сун Цынлін была абраная членам ЦК і начальнікам сектара па працы сярод жанчын. Пасля расколу паміж Гаміньданам і КПК, які адбыўся ў 1927 годзе, з’ехала ў СССР. У 1929 годзе яна была абраная ганаровым старшынёй другой канферэнцыі Антыімперыялістычнай лігі . У 1931 годзе вярнулася ў Кітай. Займалася працай у сферы дабрачыннасці.
Выступала супраць ганенняў Чан Кайшы супраць сваіх палітычных праціўнікаў. У 1932 годзе заснавала Кітайскую Лігу правоў чалавека. Падчас япона-кітайскай вайны ў 1939 годзе заснавала Лігу абароны Кітая.
У 1948 годзе была абраная ганаровым старшынёй Рэвалюцыйнага камітэта Гаміньдана — малой партыі, якая ўтварылася ў выніку левага адколу ад Гаміньдана. Пасля перамогі камуністаў у грамадзянскай вайне жыла ў КНР. У 1951 годзе заснавала штомесячны часопіс для замежнай аўдыторыі «Кітай на будоўлі» (пасля «Кітай сёння»). Запрасіла працаваць у часопіс Ізраэля Эпштэйна , які стаў пасля рэдактарам часопіса.
У 1959—1975 гадах — намесніца старшыні КНР. З 1954 старшыня (затым ганаровы старшыня) Таварыства кітайска-савецкай дружбы, ганаровы старшыня УФЖ . Незадоўга да смерці ўступіла ў КПК.
16 мая 1981 года, за 13 дзён да смерці, была абрана «ганаровым Старшынёй КНР ».
Прэмія
правіцьМіжнародная Сталінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі» (1951) — уручаў Ілья Эрэнбург[4].
Зноскі
- ↑ а б Song Qingling // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Sung Qingling // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ "Китай: управляемый тектонический сдвиг". «Правда». 2011-03-24. Праверана 2012-07-16.
Спасылкі
правіць- Сун Цынлінь — артыкул з Байдупедыі (кіт.)
- China Welfare Institute — сайт арганізацыі, заснаванай Сун Цынлін.