Суперкубак Беларусі па футболе
Суперкубак Беларусі па футболе — футбольнае спаборніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, якое праводзіцца перад пачаткам футбольнага сезона і складаецца з аднаго матча паміж пераможцам чэмпіянату Беларусі і ўладальнікам Кубка Беларусі папярэдняга сезона. У выпадку калі кубак і чэмпіянат выйграла адна каманда, то ў Суперкубку гуляюць чэмпіён краіны і фіналіст Кубка.
![]() | |
Заснаваны: | 2010 |
---|---|
Краіна: | ![]() |
Кол-ць каманд: | 2 |
Дзеючы чэмпіён: | Шахцёр (Салігорск) (2 разы) |
Найбольш тытулаваны: | БАТЭ (Барысаў) (8 разоў) |
Бягучы сезон | |
![]() |
Гісторыя правіць
Кубак сезона правіць
У 1994 годзе быў праведзены матч на Кубак сезона паміж чэмпіёнам краіны — мінскім «Дынама» і фіналістам Кубка (пераможцам Кубка таксама сталі мінскія дынамаўцы) — «Фандакам» з Бабруйска (у чэмпіянаце каманда заняла 5-е месца). Сустрэча адбылася на мінскім стадыёне «Дынама» і скончылася перамогай «Дынама» з лікам 5:3. Афіцыйнага статусу гэты трафей не атрымаў і ў далейшым яго розыгрыш не адбываўся[1].
Суперкубак правіць
Гісторыя Суперкубка Рэспублікі Беларусь пачалася ў 2010 годзе. Першым пераможцам суперкубка стаў клуб БАТЭ (Барысаў), які перамог уладальніка Кубка Беларусі 2008/09 «Нафтан» з Наваполацка[2].
29 студзеня 2015 года на пасяджэнні БФФ, было прынята рашэнне ўпершыню правесці Суперкубак па-за межамі Мінска і Футбольнага манежа. Матч за Суперкубак 14 сакавіка 2015 года прыняў стадыён «Хваля» ў Пінску[3].
З 2016 года Суперкубак праводзіўся ў Мінску на стадыёне ФК «Мінск». У 2022 годзе месцам правядзення стаў адкрыты ў мінулым годзе стадыён «Дынама-Юні».
Вынікі правіць
Статыстыка па клубах правіць
Без уліку матча за Кубак сезона (1994 год).
М | Клуб | Перамогі | Паражэнні | Сезоны перамог | Сезоны паражэнняў |
---|---|---|---|---|---|
1 | БАТЭ (Барысаў) | 8 | 4 | 2010, 2011, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2022 | 2012, 2018, 2019, 2021 |
2 | Дынама (Брэст) | 3 | 0 | 2018, 2019, 2020 | — |
3 | Шахцёр (Салігорск) | 2 | 4 | 2021, 2023 | 2015, 2016, 2020, 2022 |
4 | Гомель | 1 | 1 | 2012 | 2023 |
5 | Нафтан (Наваполацк) | 0 | 2 | — | 2010, 2013 |
5 | Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) | 0 | 2 | — | 2011, 2017 |
7 | Мінск | 0 | 1 | — | 2014 |
Зноскі
- ↑ Суперкубок. Суперстарт(недаступная спасылка). Спортивное издание «Прессбол». Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2011. Праверана 10 чэрвеня 2013.
- ↑ БАТЭ стал первым обладателем Суперкубка Белоруссии(недаступная спасылка). Чемпионат.ру (8 марта 2010). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2010. Праверана 10 чэрвеня 2013.
- ↑ Футбол. Матч за Суперкубок Беларуси между БАТЭ и "Шахтером" пройдет в Пинске